Грамадзянская вайна ў Сьера-Леонэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Грамадзянская вайна ў Сьера-Леонэ
Элітныя байцы арміі Сьера-Леонэ і найміты.
Элітныя байцы арміі Сьера-Леонэ і найміты.
Дата 21 сакавіка 199118 студзеня 2002
Месца Сьера-Леонэ
Вынік Перамога ўрадавых сіл
Праціўнікі
Сьера-Леонэ Сьера-Леонэ:

Замежныя найміты:

Ваенная падтрымка:

Пастаўкі зброі:


Арганізацыя Аб’яднаных Нацый Міратворчыя сілы ААН

Замежныя найміты:

Ваенная падтрымка:

Пастаўкі зброі:

Камандуючыя
Сьера-ЛеонэДжозэф Сайду Мома
Сьера-ЛеонэАхмед Тэджан Каба
Сьера-Леонэ Валянцін Страсер
Сьера-Леонэ Саламон Муса
Вялікабрытанія Дэвід Рычардс
Фадзей Санка
Джоні Пол Корам
Сэм Бакары
Фадзей Келей
Ліберыя Чарлз Тэйлар
Сілы бакоў
4 000 вайскоўцаў, 700 нігерыйскіх наймітаў і 6 290 міратворцаў 20 000 паўстанцаў
Агульныя страты
каля 75 000 загінуўшых[5]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Грамадзянская вайна ў Сьера-Леонэ — узброены канфлікт у Сьера-Леонэ паміж сіламі цэнтральнага ўрада і Аб’яднанага рэвалюцыйнага фронту. Вайна працягвалася 11 гадоў (з 1991 па 2002), на працягу якіх не раз змяняўся ўрад краіны, у яе ўводзіліся ваенныя кантынгенты іншых дзяржаў, з’яўляліся новыя паўстанцкія групоўкі. Па выніках мірнага дагавора кіраўніком краіны стаў стаўленік цэнтра Ахмад Каба, а мяцежнікі атрымалі 4 міністэрскіх крэсла і амністыю.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 1991 года каля сотні байцоў АРФ пад кіраўніцтвам былога капрала (ваеннага фатографа) Фадзея Санка ўступілі ў Сьера-Леонэ з Ліберыі. Яны абвясцілі барацьбу за дэмакратыю і сапраўднае вызваленне Афрыкі. Завербаваўшы на месцы сьера-леонцаў з народа тэмне, АРФ захапіў кантроль над двума з дванаццаці раёнаў краіны, паўднёва-усходнімі Кайлахунам і Пужэхунам, і ўварваўся ў іншыя рэгіёны. З часам першасны кантынгент АРФ у асноўным загінуў, і новыя члены заняліся не палітычнымі лозунгамі, а рабаваннямі і нематываванымі забойствамі. Паўстанцы падтрымліваліся і забяспечваліся войскамі Чарлза Тэйлара, якія змагаліся за ўладу ў Ліберыі. Прэзідэнт краіны Джозэф Сайду Мома павялічыў урадавыя войскі ўдвая, аднак не заклапаціўся аплатай іх службы. У красавіку 1992 года Мома быў скінуты капітанам Валянцінам Страсерам. Падчас перавароту загінулі каля ста чалавек, былы прэзідэнт збег у Канакры.

Страсер абяцаў хутка скончыць канфлікт. Ён абвясціў аднабаковае спыненне агню і амністыю, абяцаў новыя выбары ў 1995 годзе. У пачатку 1993 года баявыя дзеянні супакоіліся, паўстанцы былі адкінуты назад у Кайлахун і Пужэхун. У наступным годзе мяцежнікі перайшлі ў наступленне, канфлікт распаўсюдзіўся на палову раёнаў краіны. Нігерыйцы даслалі ў падмогу Фрытаўну 800 вайскоўцаў у рамках ECOMOG; урад мабілізаваў апалчэнне, «камаёры», з прадстаўнікоў народа мендэ. Аднак паўстанцы працягвалі наступаць і здолелі захапіць руднікі рэдкіх металаў. Урадавыя войскі не адрозніваліся эфектыўнасцю, і ў 1995 годзе Страсер запрасіў паўднёваафрыканскіх наймітаў з прыватнай ваеннай кампаніі Executive Outcomes[6]. Ён прапанаваў мяцежнікам мірны дагавор і арганізацыю кааліцыйнага ўрада, аднак, перахапіўшы ініцыятыву, Санка патрабаваў для сябе крэсла прэзідэнта.

16 студзеня 1996 года Страсер быў скінуты сваім намеснікам, Джуліусам Бія, і лаяльнымі яму афіцэрамі. Увесну прайшлі выбары, дзе 60% у другім туры атрымаў мусульманін Ахмед Каба (Джон Карэфа-Смарт атрымаў 40%). На момант выбараў нічога падобнага на свеце не назіралася, аднак неўзабаве паўднёваафрыканцы і камаёры захапілі штаб АРФ, і ў лістападзе пагадненне з мяцежнікамі было падпісана. Згодна з ім, нігерыйцы і паўднёваафрыканцы пакінулі краіну, і неўзабаве краіна зноў пагрузілася ў хаос.

25 мая 1997 года ў краіне адбыўся ваенны пераварот, у якім прынялі ўдзел афіцэры ўрадавай арміі, што заключылі саюз з лідарамі АРФ. У выніку А. Каба быў скінуты і прэзідэнтам стаў Джоні Пол Корам, быў сфарміраваны новы ўрад — Рэвалюцыйны савет ўзброеных сіл. ААН і ААЭ запатрабавалі вярнуць уладу А. Каба, у краіну былі ўведзеныя нігерыйскія войскі. Сілы РСУС пачалі баявыя дзеянні супраць нігерыйскіх войск[7].

У кастрычніку рэвалюцыйным саветам узброеных сіл было падпісана мірнае пагадненне з АРФ, Санка атрымаў пасаду віцэ-прэзідэнта. Новы ўрад не карыстаўся шырокай падтрымкай насельніцтва, тым больш што рабаванні і забойствы працягваліся. Каба з-за мяжы працягнуў барацьбу за ўладу: ён наняў новых прафесійных вайскоўцаў, камаёры працягвалі змагацца з РСУС, а ECOMOG зноў даслалі войскі. Неўзабаве поспех перайшоў да войск Кабы, і ў сакавіку 1998 года ён вярнуўся ў сталіцу. РСУС адмовіўся перадаць уладу і аблажыў сталіцу. Падчас кровапралітных баёў за горад інтэрвенты змаглі адбіцца ад войск альянсу Каромы і мяцежнікаў. У маі 1999 года ў Ломе было заключана новае мірнае пагадненне, па якім РСУС атрымалі 4 міністэрскіх партфеля (Санка атрымаў месца міністра па стратэгічных рэсурсах).

У 1999 годзе ў Сьера-Леонэ быў уведзены міратворчы кантынгент войск ААН (значная частка — брытанцы). Буйныя баявыя дзеянні завяршыліся, але дробныя падраздзяленні АРФ працягвалі нападаць на ўрадавыя сілы і мірнае насельніцтва; у выніку Санка быў арыштаваны. Карома расфармаваў войскі РСУС, частка якіх увайшла ў вайсковыя падраздзяленні. Дэмабілізаваныя байцы РСУС, якія прывыклі да гвалту, стварылі групоўку «West Side Boys», зараблялі рабаваннямі на дарогах і выкраданнямі людзей. Неўзабаве брытанцы разбілі вялікую частку гэтай групоўкі. Яшчэ два гады працягваліся дробныя сутыкненні (у тым ліку атакі арміі Гвінеі на базы АРФ у Сьера-Леонэ) і раззбраенне АРФ.

18 студзеня 2002 года Каба абвясціў аб завяршэнні вайны.

Страты міратворчага кантынгенту войск ААН з моманту ўвядзення ў краіну ў 1999 годзе да 2005 года склалі 159 вайскоўцаў забітымі[8].

Ваенныя злачынствы[правіць | правіць зыходнік]

Разбураная падчас вайны школа ў Каінду.

Падчас вайны былі адзначаны шматлікія выпадкі крайняй жорсткасці ў адносінах да мірных жыхароў, у асноўным з боку АРФ. Ім прыпісваюцца рабаванні, забойства, адсячэнне канечнасцяў, згвалтаванні, «забавы» накшталт спрэчкі на грошы пра пол будучага дзіцяці цяжарнай жанчыны, якой пасля гэтага распорвалі жывот.

У 2000 годзе Савет Бяспекі ААН прыняў рэзалюцыю 1315 аб арганізацыі спецыяльнага суда па Сьера-Леонэ. Суд засядаў у Фрытаўнае. Ім некалькі чалавек асуджаны на доўгія тэрміны. Санка памёр у 2003 годзе неўзабаве пасля арышту. Джоні Пол Корам збег ад правасуддзя і, па некаторых даных, мёртвы. Чарлз Тэйлар, з-за адыёзнасці фігуры, быў перавезены з Афрыкі ў Гаагу, дзе адвакаты адмаўлялі магчымасць пакарання іх падабароннага за злачынствы супраць мірнага насельніцтва чужой краіны. Таму пракуроры ставілі ў віну матэрыяльную падтрымку паўстанцаў Сьера-Леонэ за кошт продажу алмазаў, здабытых у гэтай краіне. 26 красавіка 2012 года Тэйлар быў прызнаны вінаватым у падтрымцы паўстанцаў і ўскосна — у іх злачынствах; прысуд павінен быць агучаны 16 мая[9]. 30 мая 2012 года ў СМІ з’явілася інфармацыя, што 64-гадовы Тэйлар асуджаны на 50 гадоў турэмнага зняволення.

Згадкі ў мастацкіх творах[правіць | правіць зыходнік]

Дзеянне фільма «Крывавы алмаз» адбываецца ў Сьера-Леонэ канца 1990-х гадоў: галоўныя героі на фоне вайны спрабуюць вывезці з краіны велізарны алмаз. У фільме «Зброевы барон» кліентам галоўнага героя з’яўляецца дыктатар Ліберыі, правобразам якога паслужыў Чарлз Тэйлар[10].

Дакументальны фільм Сорыэса Самуры «Cry Freetown» распавядае пра падзеі студзеня 1999 года ў сталіцы краіны.

Раман Ішмаэля Біха «Заўтра я іду забіваць» змяшчае ў сабе апісанне грамадзянскай вайны вачыма падлетка, якому трэба было ўступіць у ваенны атрад і ваяваць, каб здолець выжыць.

Зноскі

  1. а б Владимир Воронов, Павел Мороз. Слуги смерти: Русские наёмники в Африке // Собеседник : газета. — 28 мая 2001.
  2. а б Георгий Филин. Гусь в лампасах : Бывшие российские военные признаны лучшими в мире наёмниками // Версия : газета. — 13 декабря 2014.
  3. Торговля оружием и будущее Белоруссии
  4. Торговля оружием по-молдавски Архівавана 20 лістапада 2018.Молдавские ведомости, 10 February 2009
  5. Twentieth Century Atlas — Death Tolls
  6. The vagabond king
  7. Сьерра-Леоне // «Зарубежное военное обозрение», № 2 (611), 1998 (первая страница обложки)
  8. Сьерра-Леоне // «Зарубежное военное обозрение», № 8 (701), 2005. стр.69
  9. Гаага: Тэйлор виновен в содействии военным преступлениям
  10. Burr, Ty Provocative 'War' Skillfully Takes Aim(англ.) // The Boston Globe : newspaper. — 2005. — 16 September — С. D1.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Фритаун // «Зарубежное военное обозрение», № 6 (638), 2000 (первая страница обложки)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]