Грамадзянская платформа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Грамадзянская платформа
Platforma Obywatelska
Выява лагатыпа
Лідар Дональд Туск
Дата заснавання 2001
Штаб-кватэра Варшава
Краіна
Ідэалогія лібералізм, кансерватызм
Інтэрнацыянал
Маладзёжная арганізацыя "Young Democrats" movement[d]
Колькасць членаў 17 000
Постаці члены партыі ў катэгорыі (11 чал.)
Сайт platforma.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Чырвоным і аранжавым акрэслены паветы, дзе ў 2007 годзе перамагла Грамадзянская платформа

Грамадзянская платформа (польск.: Platforma Obywatelska) — буйнейшая палітычная партыя ў сучаснай Польшчы.

Партыя была створана ў 2001 годзе на базе Выбарнай акцыі Салідарнасці і Саюза свабоды. Партыя прытрымліваецца памяркоўна-ліберальнай накіраванасці і арыентавана выразна праеўрапейскі. У 2001-07 знаходзілася ў апазіцыі — спачатку да Саюза дэмакратычных левых сіл, а пасля — да Закона і справядлівасці. У 2007 годзе партыя ўтварыла кіруючую кааліцыю з Польскай народнай партыяй, а 16 лістапада 2007 года лідар ГП Дональд Туск стаў прэм'ер-міністрам краіны.

Вынікі партыі на выбарах[правіць | правіць зыходнік]

  • Парламенцкія выбары
  1. 2001 — 12,68 %, 65 дэпутатаў Сейма і 2 сенатара
  2. 2005 — 24,14 %, 133 і 34
  3. 2007 — 41,51 %, 209 і 60
  4. 2011 — 39,19 %, 206 месцаў у Сейме і 63 у Сенаце
  • Прэзідэнцкія выбары
  1. 2005 — Дональд Туск прайграў у другім туры (45,96 %)
  2. 2010 — Браніслаў Камароўскі перамог у другім туры (53,01 %)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]