Грамафон

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Грамафон

Грамафо́н (грэч.: γράμμα — запіс, φωνή — гук) — прыбор для запісвання і прайгравання гуку з грамафоннай пласцінкі.

Грамафон з'яўляецца перайначваннем фанографа, незалежна вынайдзенага ў 1877 годзе Шарлем Кро і Томасам Эдысанам. Эміль Берлінер, азнаёміўшыся з працамі Кро, вырашыў замест цыліндраў для запісвання і прайгравання гукаў выкарыстоўваць дыскі. Новае вынаходніцтва, названае грамафонам, было запатэнтавана Берлінерам 26 верасня 1887 года.

Грамафонныя пласцінкі першапачаткова вырабляліся з эбаніту, затым з шэлаку. Першая ў свеце грамафонная пласцінка была цынкавай. Разец прымацоўваўся праз ланцужок да мембраны, якая ўспрымала гукі і вібравала. Потым разец наносіў на лакавым дыску (першапачаткова — на пласце сажы, затым воску) мадуляваны спіральны след, які пры тыражаванні пераносіўся на пласцінку. Пры кручэнні пласцінкі з дапамогай спружыннага механізму грамафону грамафонная іголка рухалася па спіралі дыску і выклікала адпаведныя ваганні вібруючай пласцінкі.

Асноўная перавага грамафону над фанографам — папярочны запіс, які забяспечвае зніжэнне скажэнняў у дзясяткі разоў, а таксама большая гучнасць (ужо ў першых мадэлях — у 16 разоў, або на 24 дб). Разам з лёгкасцю тыражавання запісаў гэта забяспечыла хуткую перамогу грамафону.

У 1940—1960-х удасканаленне грамафону дазволіла дасягнуць досыць чыстай перадачы музычнага гучання п'есаў, як вакальных, так і інструментальных. Выраб грамафонаў зрабіўся магутнай самастойнай галіной у ЗША і Еўропе. У 1907 г. фірма «Патэ» прадстаўляе патэфон, у 1925 г. Берлінер сумесна з RCA стварае першы серыйны электрафон. Выраб пласцінак (дыскаў) разнастайнага рэпертуару (п'есы ў выкананні музычных віртуозаў і выдатных спевакоў) выдзеліўся ў адмысловую галіну прамысловасці.

Пазней грамафоны саступілі месца электрафонам і прайгравальнікам (электрапрайгравальная прылада) у складзе аўдыёсістэм.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]