Грамы (Полацк)
Грамы | |
---|---|
55°29′40″ пн. ш. 28°48′24″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | Полацк |
Паштовыя індэксы | 211408 |
Грамы — мясцовасць у паўночна-ўсходняй частцы Полацка.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Назва мясцовасці верагодна паходзіць ад паганскага капішча Пяруна-Грамавержца ля Валовага возера. Дакладных звестак аб пачатку засялення гэтага полацкага прадмесця няма. На картах XVIII-XIX стагоддзяў на месцы мясцовасці ўжо пазначаны аднайменая вёска і фальварак. Штуршком да актыўнага развіцця мясцовасці паслужыла будаўніцтва чыгункі (Санкт-Пецярбург) — Балагое — Полацк — Седльцы — (Варшава) і станцыі «Полацк-2» (сучасная станцыя «Грамы») з вакзалам (які таксама называўся Мікалаеўскім — па назве чыгункі, на якой размяшчаўся) у 1905 годзе.
Мясцовасць знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы горада. На паўднёвым захадзе мяжуе з цэнтрам горада, ад якога аддзелена чыгункай Віцебск-Полацк-Даўгаўпілс і станцыяй Полацк. На паўднёвым усходзе мяжуе з мясцовасцю Ноўка, ад якой таксама аддзелена чыгункай. На паўночным захадзе мяжуе з мясцовасцю Спас-Слабада, ад якой аддзелена ракой Палатой. На ўсходзе да мясцовасці прымыкаюць землі вёскі Багатырская, на поўначы — тэрыторыі садовых таварыстваў (якія часам таксама могуць уключацца ў склад мясцовасці — тады яе мяжа на поўначы таксама праводзіцца па рацэ Палаце аж да вёскі Чаромушкіна).
Галоўнымі транспартнымі магістралямі мясцовасці з’яўляюцца вуліцы Суворава, Ленінградская, Янкі Купалы, Невельская і інш. Камунікацыя мясцовасці з цэнтральнай часткай Полацка даволі ўскладнена, патрапіць у мясцовасць можна альбо праз пешаходны мост праз чыгунку з Прывакзальнай плошчы, альбо праз пешаходны пераход праз чыгунку на паўднёвы ўсход ад станцыі «Полацк», альбо аўтатранспартам праз чыгуначны пераезд у раёне скрыжавання вуліц Гагарына і Суворава.
Забудова мясцовасці змяшаная, пераважная большасць — малапавярховая сядзібнага тыпу. Маюцца і шматпавярховыя тыпавыя пяціпавярховыя панэльныя і цагляныя дамы 1970-1990-х гадоў.
Мясцовасць пэўны час лічылася самым небяспечным раёнам Полацка з самай напружанай крымінагеннай абстаноўкай.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]- Чыгуначная станцыя Грамы (Полацк-2, Полацк-Грамы).
Сацыяльныя аб’екты
[правіць | правіць зыходнік]- Школа № 12
- Школа № 14
- Стадыён «Лакаматыў»
- Стараверскія могілкі