Гранада (дэпартамент)
Выгляд
| Гранада | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| ісп.: Granada | |||||
| | |||||
|
|||||
| Краіна | |||||
| Уваходзіць у | |||||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||||
| Дата ўтварэння | 1858 | ||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Плошча |
|
||||
|
|
|||||
| Часавы пояс | UTC-6 | ||||
| Код ISO 3166-2 | NI-GR | ||||
| Код аўтам. нумароў | GR | ||||
Гранада (ісп.: Granada) — дэпартамент у Нікарагуа.
Дэпартамент Гранада знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Нікарагуа, і прылягае да паўночнага берага возера Нікарагуа. Плошча яго складае 929 км². Колькасць насельніцтва дэпартамента — 194 000 чалавек (ацэнка, на 2006 год). Шчыльнасць насельніцтва — 208 чал./км². Галоўны горад дэпартамента — Гранада. На тэрыторыі гэтага дэпартамента, блізу горада Гранада, знаходзіцца вулкан Мамбача.
У адміністрацыйным плане тэрыторыя дэпартамента Гранада падзяляецца на 4 муніцыпіі:
- Дырыя
- Дырыяма
- Гранада
- Нандаймэ
Зноскі
- ↑ 2005 Nicaraguan census