Гран-Пры Канады 2014 года
| Канадскі | ||
|---|---|---|
| Этап 7 з 19 2014 | ||
| Дэталі гонкі | ||
| Дата | 8 чэрвеня 2014 | |
| Афіцыйная назва | Formula 1 Grand Prix du Canada 2014 | |
| Месца | Аўтадром імя Жыля Вяльнёва Манрэаль, Квебек, Канада | |
| Трэк | Вулічная траса 4,361 км | |
| Дыстанцыя | 70 кругоў, 305,270 км | |
| Надвор'е | Сонечна | |
| Поўл-пазіцыя | ||
| Пілот | Mercedes | |
| Час | 1:14,874 | |
| Найхутчэйшы круг | ||
| Пілот | Williams | |
| Час | 1:18,504 на крузе 58 | |
| Подыум | ||
| Першае месца | Red Bull | |
| Другое месца | Mercedes | |
| Трэцяе месца | Red Bull | |
Гран-пры Канады 2014 года (фр.: Formula 1 Grand Prix du Canada 2014, англ.: 2014 Canadian Grand Prix) - гоначны этап Чэмпіяната Свету ў класе Формула-1, які адбыўся 8 чэрвеня 2014 года на Аўтадроме імя Жыля Вяльнёва ў Манрэалі. Гран-пры Канады адзначыўся фінішам пад сэйфці-карам, што стала толькі шостым выпадкам у гісторыі Чэмпіянатаў Формулы-1.
Пілот аўстрыйскай каманды Red Bull Даніэль Рык'ярда стаў пераможцам гран-пры. Для Рык'ярда гэта была першая ў фармулічнай кар'еры перамога. Ён стаў чацвёртым аўстралійцам, які выйграў канадскі этап пасля Джэка Брэбэма, Алана Джонса і Марка Уэбера, на месца якога Рык'ярда прыйшоў у Red Bull у сезоне 2014 года.
Справаздача
[правіць | правіць зыходнік]Кваліфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Удзел у кваліфікацыі прымалі не ўсе пілоты. Эстэбан Гуцьерэз разбіў балід у трэцяй вольнай практыцы і пашкодзіў шассі, якое давялося аднаўляць на базе запаснога. Сцюарды дапусцілі яго да гонкі, але стартаваць дазволілі толькі з піт-лэйн.
Падчас першага сегмента кваліфікацыі Фернанда Алонса скардзіўся на маруднасць трэка для ўсіх пілотаў, у той час, як пілоты Mercedes працягвалі сваё дамінаванне ў кваліфікацыях. Льюіс Хэмілтан паказаў найлепшы час на мяккай гуме, а Ніка Розберг заняў трэцюю пазіцыю. Абодва ппілота каманды McLaren Кевін Магнусэн і Джэнсан Батан на суперсофце узняліся на другую і чацвёртую пазіцыі адпаведна. Некалькі пілотаў мелі невялікія інцыдэнты з вылетам з трасы, пакуль Маркус Эрыксан не разбіў свой балід ў дзявятым павароце. Сцюарды вырашылі спыніць кваліфікацыю за 20 секунд да канца першага сегмента. У выніку было вырашана не працягваць першы сегмент.
У другім сегменце добры старт паказаў Феліпэ Маса, чый вынік быў неўзабаве адціснуты на трэцюю пазіцыю пілотамі Mercedes. Па-за тройкай лідараў разгарнулася барацьба за першыя дзясяць пазіцый, у выніку чаго месцы з трэцяга па пятнаццатае падзяляла ўсяго адна секунда.
У пачатку трэцяга сегмента Ніка Розберг паказаў лепшы вынік гоначнаша ўік-энда, паказаўшы час хутчэйшы за 1 хвіліну 15 секунд. Хэмілтан не здолеў адпаведна адказаць, патрапіўшы ў трафік у трэцім сектары трасы. Па-за пілотамі Mercedes Себасцьян Фетэль здолеў паказаць трэці час - наперадзе пілотаў Williams, дзе Вальтэры Ботас пераўзышоў вынік свайго партнёра Феліпэ Масы. Даніэль Рык'ярда паказаў шосты час, Фернанда Алонса быў найлепшым з пілотаў Ferrari на сёмай пазіцыі. Жан-Эрык Вернь паказаў восьмы час, Джэнсан Батан - дзявяты. Замыкнуў фінальную дзясятку Кімі Райканен.
Гонка
[правіць | правіць зыходнік]Першая частка гонкі цалкам праходзіла пад лідарствам двух пілотаў Mercedes. Першы круг адзначыўся сыходам абодвух балідаў каманды Marussia і першым сыходам у сезоне непасрэдна для Макса Чылтана. Чылтан згубіў кантроль над балідам у трэцім павароце і сутыкнуўся са сваім партнёрам Жулем Б'яншы, якога адкінула на бар'еры. Абодва баліда былі моцна пашкоджаны, а іх рэшткі стваралі небяспеку на першым сектары. Дырэкцыя гонкі выпусціла машыну бяспекі, і наступныя шэсць кругоў гонкі прайшлі пад ёй. Чылтан, выніку, атрымаў штраф пяццю пазіцыямі на старце наступнай гонкі - Гран-Пры Аўстрыі.
У другой палове гонкі абодва пілота Mercedes падчас барацьбы за першую пазіцыю паведамілі аб зніжэнні магутнасці рухавікоў. Да іх хутка пачала набліжацца группа на чале з Феліпэ Масай. Губляючы час, Ніка Розберг і Льюіс Хэмілтан здзейснілі свае піт-стопы, што вывела Феліпэ Масу ў лідары гонкі. Розберг і Хэмілтан працягвалі сваю барацьбу за балідам Масы. Хэмілтан здолеў абагнаць Розберга, але неўзабаве страціў перавагу, зрабіўшы памылку тармажэнні пасля вялікай прамой. Пасля таго, як Маса паехаў на піт-стоп, Розберг зноў выйшаў у лідары. Хэмілтан неўзабаве сышоў с трасы з-за праблем з тармазамі, што было асноўнай прычынай яго няўдачы з абгонам Розберга.
Розберг працягваў лідаваць у гонцы, але з-за праблемы з магутнасцю рухавіка не здолеў нарошчваць перавагу. За Розбергам сфарміраваўся так званы "цягнік", які ўзначальваў Серхіа Перэс, за якім ішлі два Red Bull Даніэля Рык'ярда і Себасцьяна Фетэля. За 13 кругоў да фініша да гэтай групы далучыўся Феліпэ Маса, які паказваў лепшыя кругі ў гонцы пасля свайго піт-стопа. Перэс не змог абагнаць Розберга з-за састарэлай гумы на сваім балідзе, а таксама пастаянных атак з боку Рык'ярда. За тры круга да фініша Рык'ярда здолеў прайсці Перэса, а потым і высйці на першае месца ў гонцы, абагнаўшы больш павольны балід Ніка Розберга з дапамогай сістэмы DRS.
Перад апошнім кругам Себасцьян Фетэль здолеў абыйсці Серхіа Перэса, які застаўся сам-насам з больш хуткім балідам Феліпэ Масы. На выхадзе са стартавай прамой напачатку апошняга круга падчас спробы ажыццявіць абгон Маса ўрэзаўся ў заднія калёсы баліда Перэса, у выніку чаго абодва баліда былі адкінутыя ў бар'еры бяспекі. З-за гэтага інцыдэнта на трасу зноў была выпушчана машына бяспекі, і гонка скончылася пад жоўтымі сцягамі. Пасля гонкі было прынята рашэнне пакараць Серхіа Перэса за сутыкненне з Масай, бо Перэс змяняў траекторыю на прамой, намагаючыся не пусціць Масу наперад.
Джэнсан Батан фінішаваў чацвёртым, хоць пачынаў апошні круг на восьмай пазіцыі, але здолеў абысці за гэты час Фернанда Алонса і Ніка Хюлькенберга. Пасля сутыкнення Перэса і Масы, Батан адразу падняўся на чацвёртае месца.
Па выніках гонкі Ніка Розберг павялічыў ачковую перавагу над Льюісам Хэмілтанам, якая дасягнула 18 ачкоў. Даніэль Рык'ярда падняўся на трэцюю пазіцыю ў агульным заліку чэмпіяната.
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Кваліфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]| Паз. | Пілот | Канструктар | Q1 | Q2 | Q3 | На старце |
|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | 1:16,471 | 1:15,289 | 1:14,874 | 1 | ||
| 2 | 1:15,750 | 1:15,054 | 1:14,953 | 2 | ||
| 3 | 1:17,470 | 1:16,109 | 1:15,548 | 3 | ||
| 4 | 1:16,772 | 1:15,806 | 1:15,550 | 4 | ||
| 5 | 1:16,666 | 1:15,773 | 1:15,578 | 5 | ||
| 6 | 1:17,113 | 1:15,897 | 1:15,589 | 6 | ||
| 7 | 1:17,010 | 1:16,131 | 1:15,814 | 7 | ||
| 8 | 1:17,178 | 1:16,255 | 1:16,162 | 8 | ||
| 9 | 1:16,631 | 1:16,214 | 1:16,182 | 9 | ||
| 10 | 1:17,013 | 1:16,245 | 1:16,214 | 10 | ||
| 11 | 1:16,897 | 1:16,300 | — | 11 | ||
| 12 | 1:16,446 | 1:16,310 | — | 12 | ||
| 13 | 1:18,235 | 1:16,472 | — | 13 | ||
| 14 | 1:17,732 | 1:16,687 | — | 14 | ||
| 15 | 1:16,938 | 1:16,713 | — | 15 | ||
| 16 | 1:17,519 | 1:17,314 | — | 16 | ||
| 17 | 1:18,328 | — | — | 17 | ||
| 18 | 1:18,348 | — | — | 18 | ||
| 19 | 1:18,359 | — | — | 19 | ||
| 20 | 1:19,278 | — | — | 211 | ||
| 21 | 1:19,820 | — | — | 20 | ||
| Час 107%: 1:21,052 хв. (ад найлепшага выніка К1 1:15,750 хв.) | ||||||
| НК2 | няма часу | — | — | Піт-лэйн3 | ||
| Крыніца: formula1.com[1] | ||||||
- Заўвагі
- ↑ — Камуі Кабаясі атрымаў штраф у 5 пазіцый за па-за планавую замену скрыні перадач.
- ↑ — Эстэбан Гуцьерэз не ўдзельнічаў у кваліфікацыі, бо разбіў свой балід падчас трэцяй вольнай практыкі. Яго каманда не здолела аднавіць балід да старта кваліфікацыі[2]. Яму было дазволена ўдзельнічаць у гонцы, бо у практыцы ён дэманстраваў вынікі, якія ўкладваліся ў 107% ад найлепшага часу.
- ↑ — Стартаваў з піт-лэйн
Гонка
[правіць | правіць зыходнік]| Паз. | Пілот | Канструктар | Кругі | Піт-стопы | Час | Старт | Найхутчэйшы круг |
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | 70 | 1:39:12,830 | 6 | 1:18,640 (68) | |||
| 2 | 70 | + 4,236 | 1 | 1:18,881 (33) | |||
| 3 | 70 | + 5,247 | 3 | 1:19,171 (48) | |||
| 4 | 70 | + 11,755 | 9 | 1:18,759 (64) | |||
| 5 | 70 | + 12,843 | 11 | 1:18,936 (64) | |||
| 6 | 70 | + 14,869 | 7 | 1:18,614 (64) | |||
| 7 | 70 | + 23,578 | 4 | 1:19,321 (52) | |||
| 8 | 70 | + 28,026 | 8 | 1:19,399 (56) | |||
| 9 | 70 | + 29,254 | 12 | 1:18,819 (56) | |||
| 10 | 70 | + 53,678 | 10 | 1:18,529 (68) | |||
| 11 | 69 | DNF | 13 | 1:19,491 (63) | |||
| 12 | 69 | DNF | 5 | 1:18,504 (58) | |||
| 13 | 69 | + 1 Круг | 16 | 1:20,226 (66) | |||
| 14 | 64 | DNF | Піт-лэйн | 1:20,112 (51) | |||
| – | 59 | DNF | 14 | 1:19,650 (54) | |||
| – | 47 | DNF | 15 | 1:19,978 (43) | |||
| – | 46 | DNF | 2 | 1:18,942 (24) | |||
| – | 23 | DNF | 21 | 1:23,130 (20) | |||
| – | 21 | DNF | 17 | 1:21,514 (21) | |||
| – | 7 | DNF | 20 | 1:51,041 (7) | |||
| – | 0 | DNF | 18 | – | |||
| – | 0 | DNF | 19 | – | |||
| Крыніца: formula1.com[3] | |||||||
Пазіцыі пасля гонкі
[правіць | правіць зыходнік]- Пазіцыі пілотаў
|
|
- Пазіцыі канструктараў
|
|
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Афіцыйныя вынікі кваліфікацыі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2014. Праверана 12 чэрвеня 2014. (англ.)
- ↑ Гуцьерэз прпусціць кваліфікацыю з-за пашкоджання шасі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2014. Праверана 12 чэрвеня 2014. (англ.)
- ↑ Афіцыйныя вынікі гонкі. Праверана 12 чэрвеня 2014. (англ.)