Гран-пры Карэі
| Korea International Circuit | |
| Інфармацыя аб гонцы | |
| Колы | 55 |
|---|---|
| Даўжыня трасы | 5,615 км |
| Даўжыня гонкі | 308,825 км |
| Першая гонка | 2010 |
| Апошняя гонка | 2013 |
| Найбольшая колькасць перамог (пілоты) |
|
| Найбольшая колькасць перамог (канструктары) |
|
| Апошняя гонка (2013): | |
| Поўл-пазіцыя | Red Bull 1:37.202 |
| Подыум | 1. Red Bull-Renault 1:43:13.701 2. Lotus-Renault +4.224сек 3. Lotus-Renault ++4.927 сек |
| Найхутчэйшае кола | Red Bull-Renault 1:41.380 |
Гран-Пры Карэі (Карэйская: 코리아 그랑프리) - гонка ў календары Чэмпіянату Свету па Формуле-1, якая праводзілася ў Рэспубліцы Карэя на аўтадроме Korea International Circuit з 2010 па 2013 гады. Гонка была выключана са спісаў гран-пры з-за нежадання мясцовых арганізатараў праводзіць яе. Спробы аднавіць гонку на сезон 2016 года таксама праваліліся.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя Гран-Пры Карэі пачалася ў 2006 годзе, калі уладальнік Формулы-1 Берні Эклстоўн падпісаў кантракт на правядзенне гран-пры ў 2010 годзе на трасе спраектаванай Херманам Цільке[1]. Ад самага пачатку арганізатары гран-пры сутыкнуліся з фінансавымі праблемамі, скептыцызмам наконт свайго прафесіяналізму і месца будаўніцтва трасы. Будаўніцтва трасы для гран-пры скончылася толькі за месяц да афіцыйнай даты правядзення гран-пры, пры гэтым вакол трасы засталося шмат бруду, адсутнічала асвятленне, але сама траса адпавядала сусветным стандартам[2]. У наступных гонках інфраструктура трасы была дапрацавана, але засталіся пэўныя праблемы з будаўніцтвам жыллёвых кварталаў, якія абяцалі пабудаваць напачатку.
У апошнія гады арганізатары сутыкнуліся з высокім коштам наяўнасці Гран-Пры Карэі ў Чэмпіянаце Свету. Яны выказалі жаданне перагледзець кантракт, што было зроблена напачатку сезона 2012 года[3].
Пераможцы
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Пілот | Канструктар | Афіцыйныя вынікі |
|---|---|---|---|
| 2013 | Red Bull-Renault | Справаздача | |
| 2012 | Red Bull-Renault | Справаздача | |
| 2011 | Red Bull-Renault | Справаздача | |
| 2010 | Ferrari | Справаздача |
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Гран-Пры Карэі Архівавана 8 сакавіка 2020.
Зноскі
- ↑ Гран Пры Паўднёвай Карэі адбудзецца ў 2010 годзе(недаступная спасылка). F1BY.com. Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2015. Праверана 17 Лютага 2013.
- ↑ Гонцы ў Карэі быць!. Belsat. Праверана 17 Лютага 2013.
- ↑ Oh Kyu-wook (18 March 2012). Арганізатары Гран-Пры Карэі атрымалі зніжку. The Korea Herald. Park Haeng-hwan. Архівавана з арыгінала 14 мая 2012. Праверана 17 Лютага 2013.
{{cite news}}: Праверце значэнне даты ў:|accessdate=(даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2012. Праверана 17 лютага 2013. (англ.)