Гран-пры Расіі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сцяг Расіі Гран-пры Расіі
Сочы Аўтадром
Circuit Sochi.svg
Месца правядзення Сочы

Краснадарскі край

Кругоў 53
Даўжыня круга 5 848 м
Даўжыня гонкі 309 745 м
Больш за ўсё перамог у Гран-пры:
Пілот Вялікабрытанія Льюіс Хэмілтан (2)
Каманда Германія Mercedes (3)
Апошняя гонка (2016):
Пераможца
Германія Ніка Росберг Германія Mercedes 1:32:41.997
Поўл-пазіцыя
Германія Ніка Росберг Германія Mercedes 1:35.417
Шпаркі круг
Германія Ніка Росберг Германія Mercedes 1:39.616
Формула-1

Гран-пры Расіі (англ.: Russian Grand Prix) — этап Формулы-1, які праводзіцца ў Расіі ў Сочы на трасе «Сочы Аўтадром» у Алімпійскім парку з 2014 года.

14 кастрычніка 2010 года быў падпісаны кантракт на правядзенне Гран-пры да 2020 года з апцыёнам на падаўжэнне. З расійскага боку кантракт падпісаў генеральны дырэктар ААТ «Цэнтр перадачы тэхналогій будаўнічага комплексу Краснадарскага краю „Амега“» Міхаіл Капірулін, а фінансаванне гарантавалі подпісы пад асобнай дамовай кіраўніцтва ААТ «Лукойл», ГК «Ростэхналогіі», кампаніі «Базавы элемент» і ААТ «Мегафон».

Першая гонка адбылася 12 кастрычніка 2014 года[1].

Пераможцы Гран-пры Расіі[правіць | правіць зыходнік]

Год Пілот Канструктар Месца Справаздача
2016 Германія Ніка Росберг Mercedes Сочы Аўтадром Справаздача(руск.) бел.
2015 Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Mercedes Сочы Аўтадром Справаздача(руск.) бел.
2014 Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Mercedes Сочы Аўтадром Справаздача(руск.) бел.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

СССР[правіць | правіць зыходнік]

Праекты правядзення Гран-пры Формулы-1 у Расіі (СССР) з'явіліся яшчэ ў 1980-х гадах, замест Гран-пры Венгрыі 1986 года першая гонка ў сацыялістычнай краіне магла прайсці ў СССР[2].

У 1982 годзе глава Формулы-1 Берні Эклстоўн прыязджаў у СССР для правядзення перамоў пра правядзенне Гран-пры СССР, у 1983 годзе маскоўскі этап быў уключаны ў папярэдні каляндар чэмпіянату свету. Трасу планавалася арганізаваць на Вараб'ёвых гарах у Маскве. Бюракратычныя бар'еры перашкодзілі правядзенню Гран-пры[3].

Расія[правіць | правіць зыходнік]

Падпісанне кантракту пра правядзенне Гранаў-пры ў прысутнасці Уладзіміра Пуціна

У 2001 году прэзідэнтам Расіі Пуціным быў зацверджаны план будаўніцтва аўтадрома «Пулкаўскае кальцо» паблізу аэрапорта «Пулкава»[4][5].

У 2003 годзе ўрадам Масквы быў зацверджаны праект будаўніцтва трасы ў раёне Малжанінаўскі (Паўночная акруга Масквы) для правядзення этапу Формулы-1[6].

У сакавіку 2008 года прайшлі перамовы Берні Эклстоўна з губернатарам Пецярбурга Валянцінай Матвіенка пра правядзенне Пецярбургскага этапу[3].

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі