Графема
Выгляд
Графе́ма (ад грэч. γράφω — пішу і -ема) — адзінка пісьмовай мовы (у алфавіце — літара, у неалфавітных сістэмах пісьма — складовай знак, іерогліф, ідэаграма і інш.).
Графема адназначна адрозніваецца ад любой іншай адзінкі гэтага ж пісьма. Адна і тая ж графема можа прымаць розныя формы (алаграфы, гліфы, напісанні), але павінна захоўваць некаторую схему пабудовы, «шкілет» літары ці знака, які дыскрэтна адрознівае яго ад іншых літар (знакаў) гэтага ж пісьма, незалежна ад гарнітуры шрыфта, індывідуальнага почырку і інш.
Пры анамаліі развіцця мовы, або пры так званым «непераборлівым почырку», можа адбыцца змяшэнне графем (напр., б і в, д і у).
Паняцце ўведзена ў 1912 г. Іванам Аляксандравічам Бадуэнам дэ Куртэнэ.