Блуа (графства)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Графства Блуа)
Jump to navigation Jump to search

Блуа — графства, якое першапачаткова было адным з уладанняў графа Парыжскага Роберта Моцнага(руск.) бел. (памер у 866 г.) — пачынальніка французскай каралеўскай дынастыі Раберцінаў(руск.) бел. (пасля набыцця Капетынгамі каралеўскай улады графы Блуа былі наўпроставымі васаламі). У перыяды 1023—1037 і 1125—1152 гадоў графства аб'ядналася з Шампанню(руск.) бел., абкружыўшы, такім чынам, каралеўскі дамен. З роду графаў Блуа паходзіў англійскі кароль Стэфан (1135—1154), брат графа Цібо IV Вялікага. Пад канец XIV стагоддзя герцаг Людовік Арлеанскі набыў Блуа за грошы. Пасля таго як яго ўнук у 1498 г. стаў на чале Францыі, Блуа было далучана да каронных земляў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • І. А. Еўтухоў. Слоўнік-даведнік «Страны и народы средневекового Запада». Мн. 2008.