Графства Кефалініі і Закінфа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Васальнае ўладанне
Графства Кефалініі і Закінфа
Герб
Герб
Greece in 1214.JPG
Графства Кефалініі і Закінфа ў 1214 годзе
< Coat of Arms of the House of Hauteville (according to Agostino Inveges).svg
Fictitious Ottoman flag 2.svg >
Flag of Most Serene Republic of Venice.svg >
1185 — 1479

Мова(ы) Грэчаская,
італьянская
Рэлігія Каталіцтва (афіцыйна)
Праваслаўе
Форма кіравання Манархія
Пераемнасць
Сіцылійскае каралеўства
Асманская імперыя >

Графства Кефалініі і Закінфа або Пфальцграфства існавала з 1185 па 1479 год і ўваходзіла ў склад Сіцылійскага каралеўства. Кефалінія і Закінф дасталіся сіцылійцам пасля вайны з Візантыйскай імперыяй, і былі аддадзены Вільгельмам II свайму адміралу Маргарыту з Брындзізі[1].

Пасля яго графствам кіравала дынастыя Арсіні, але ў 1325 годзе кантроль над астравамі перайшоў да дынастыі Анжу. Толькі ў 1357 годзе графства перайшло да сям'і Тока, якое кіравала ім аж да 1479 годзе. Пасля гэтага Закінф патрапіў пад уладу Венецыі, а Кефалінія 21 год была акупавана туркамі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пачатак заваявання астравоў Закінф, Ітака і Кефалінія звязваюць з піратам і адміралам Каралеўства Сіцылія Маргарытам Брындзізскім, вядомым па хроніках канца XII стагоддзя. Гэтыя ўладанні ён атрымаў ад караля Вільгельма II за актыўны ўдзел у вайне з кіраўнікамі Візантыі Андронікам I і Ісакам II у 1185 годзе.

У 1195 годзе ўладанні дасталіся Матфею Арсіні, які ажаніўся з дачкой Маргарыта. Для захавання свайго статусу ён пераўтварыў графства ў пфальцграфства ў 1207 годзе, а затым 1209 годзе ён прыбыў Венецыянскую рэспубліку і стаў грамадзянінам Венецыі, у 1216 годзе ён стаў папскім васалам, у 1236 годзе ён стаў васалам Ахайскага княства[2] Тым часам праваслаўнае епіскапства на астравах было скасавана, і рэлігійная ўлада дасталася лацінянам, паралельна пачалося ўкараненне феадальнай сістэмы. Рыкарда I у 1264 заснаваў каталіцкае біскупства Кефалініі, сам востраў у далейшым стаў прыстанкам для піратаў.

Графства Кефалініі і Закінфа ў 1278 годзе

У пачатку XIV стагоддзі сям'я Арсіні зацвердзілася і ў Эпірскім царстве, у далейшым яны не адмаўляліся ад прыняцця праваслаўя і жаніцьбы на прадстаўніцах мясцовай і візантыйскай знаці. Пасля гібелі Іаана II Арсіні ў 1335 годзе, астравы былі акупаваны Неапалітанскім каралеўствам, дынастыя Анжу, якая кіравала ім валодала тытулам князёў Ахаі. Іх кіраванне доўжылася да 1357 года, калі Роберт Тарэнцкі перадаў графскі тытул губернатару Корфу Леанарда I Тока ў якасці ўзнагароды за дапамогу ў вызваленні з венгерскага палону ў 1352 годзе.

Леанарда пазней паспеў узяць кантроль над востравам Лефкас і эпірскім портам Войніца[3][4][5]. Яго сын Карла I аднавіў экспансію ў Эпір, дзе заваяваў гарады Яніна (1411) і Арта (1416), атрымаўшы ад імператара Візантыі Мануіла II тытул дэспата. Таксама ён прэтэндаваў на гарады Карынф і Мегара, а таксама валодаў часткай Эліды з 1402 да 1427 года, але пасля разгрому ў бітве каля Эхінадаў быў вымушаны адмовіцца ад гэтых прэтэнзій.

Дынастыя паводле «Хроніцы Тока» спрабавала заручыцца падтрымкай мясцовага насельніцтва, не перашкаджаючы развіццю «проній», пры Леанарда III быў адноўлены праваслаўны епіскапскі прастол у Кефалініі.

Разам з тым Тока не вытрымалі нападаў асманскіх туркаў, якія з 1449 года мэтанакіравана выцяснялі іх з Эпіра, а ў 1479 годзе захапілі і астатнія тры астравы. У далейшым Закінф, Ітака і Кефалінія былі захоплены ўжо Венецыяй у 1484 і 1500 гадах.

Пфальцграфы Кефалініі і Закінфа[правіць | правіць зыходнік]

Дынастыя Арсіні[правіць | правіць зыходнік]

Анжу[правіць | правіць зыходнік]

Дом Тока[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Сказкин Ф. И. История Византии. — М., 1967. — Т. 2.
  2. Κεφαλλoνιά, Ζάκυνθος και Ιθάκη.
  3. Kazhdan (1990), p. 2090
  4. Miller (1908), p. 292
  5. Fine (1994), p. 354

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Графы Кефалініі і Закінфа