Перайсці да зместу

Гродзенская каралеўская друкарня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гродзенская каралеўская друкарня — адно з найбуйнейшых выдавецтваў на Беларусі ў канцы XVIII ст. Існавала ў Гродне ў 177596(?).

Створана на аснове друкарні Віленскай езуіцкай акадэміі, перавезенай у 1775 у Гродна падскарбіем надворным літоўскім А. Тызенгаўзам пасля скасавання ордэна езуітаў. У Гродзенскай друкарні працавала каля 30 чалавек, была ўласная майстэрня для адліўкі літар. Выдала каля 100 кніг навуковай, рэлігійнай, мастацкай літаратуры на польскай, лацінскай, царкоўнаславянскай, французскай, нямецкай, яўрэйскай мовах. Друкавала матэрыялы сесій сейма Рэчы Паспалітай і Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага. Выданні вызначаліся высокай якасцю друку, мастацкага афармлення, паперы, якая завозілася пераважна з Прусіі.

Спыніла дзейнасць у сярэдзіне 1790-х г., абсталяванне перададзена Віленскай дыяцэзіі. У Гродзенскай дыяцэзіі выдадзены «Кароткі збор карфагенскай і егіпецкай гісторыі» Г. Барэцкага (1776), «Флора Літвы» Ж. Э. Жылібера (1781), творы Вальтэра, Мальера, Ф. Карпінскага, І. Красіцкага, М. Карповіча і інш. У 177683(?) тут друкаваўся штотыднёвік «Gazeta Grodzieńska» («Гродзенская газета»), у 1796 — «Kurier Litewski» («Літоўскі веснік»).