Гродзенскія губернскія ведамасці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Гродзенскія губернскія ведамасці»
Арыгінальная
назва
«руск.: Гродненские губернские ведомости»
Тып Газета
Уладальнік Гродзенская губерня
Заснавана 1838
Спыненне публікацый 1915
Палітычная прыналежнасць афіцыйная газета рэгіянальнай улады
Мова руская
Галоўны офіс г. Гродна

Гродзенскія губернскія ведамасці — урадавая газета Гродзенскай губерні, якая выдавалася з 1838 па 1915. Выданне «губернскіх ведамасцяў  (руск.)» было ўведзена па ўсёй краіне царскім указам.

Газета складалася з афіцыйнай і неафіцыйнай частак, апошняя з 1891 года насіла характар ​​агульнай газеты. З 1903 па 1906 неафіцыйная частка выпускалася ў форме прыкладання, як асобная газета. У 1915 годзе газета перастала выдавацца з-за Першай сусветнай вайны.

Сярод рэдактараў газеты былі Багаяўленскі, І. Мяркевіч, І. Баброў, К. Ламінскі, Я. Іваноў, князь А. Трубяцкой, С. Гарадзецкі, І. Леановіч, А. Давідовіч, А. Шынкевіч, М. Яноўскі, А. Навумаў, В. Аляб'еў, Г. Калагрываў, Д. Мілюцін, С. Шлікевіч, Л. Саланевіч[1].

У газеце акрамя ведамасцяў пра даведачныя цэны на правіянт, ацяпленне, падзённую плату рабочым, перавозкі, а таксама доказных артыкулаў, абавязковых пастаноў і іншай інфармацыі друкавалася вялікая колькасць матэрыялу на розныя тэмы, у тым ліку даследаванняў, прысвечаных культуры і побыту беларусаў. У «Гродзенскіх губернскіх ведамасцях» друкаваліся такія даследчыкі, як І. Ярашэвіч, І. Прыгароўскі, Ф. Варажбіцкі, М. Дзмітрыеў, Ф. Стаўровіч, М. Доўнар-Запольскі, А. Я. Багдановіч[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]