Гродзенскі занальны інстытут раслінаводства НАН Беларусі
| Гродзенскі занальны інстытут раслінаводства НАН Беларусі | |
|---|---|
| Міжнародная назва | Hrodna Zonal Plant Production Institute of the National Academy of Sciences of Belarus |
| Дата заснавання | 1910 |
| Тып | рэспубліканскае ўнітарнае навуковае прадпрыемства |
| Дырэктар | Уладзімір Мар’янавіч Макара |
| Юрыдычны адрас |
|
| Сайт | gzir.by |
Гродзенскі занальны інстытут раслінаводства НАН Беларусі — установа ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Інстытут з’яўляецца старэйшай навукова-даследчай установай Беларусі ў галіне сельскай гаспадаркі і бярэ свой пачатак ад Віленскай батанічна-сельскагаспадарчай вопытнай станцыі, арганізаванай у 1910 годзе па рашэнню сябраў Віленскага таварыства сельскай гаспадаркі. З 1940 — Беняконская сельскагаспадарчая вопытная станцыя. З 1956 — Гродзенская дзяржаўная абласная сельскагаспадарчая вопытная станцыя. У 1959 пераведзена ў Шчучын. У 1990 на базе станцы створаны Гродзенскі занальны навукова-даследчы інстытут сельскай гаспадаркі.[1] З 1992 — у складзе Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь, з 2002 — у складзе НАН Беларусі. З 2003 — пад сучаснай назвай.[2]
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Інстытут займаецца рашэннем задач, накіраваных на навуковае забеспячэнне развіцця аграпрамысловага комплексу Гродзенскай вобласці, пошук найбольш эфектыўных спосабаў і прыёмаў гаспадарання на зямлі, укараненне дасягненняў навукі і перадавой практыкі ў вытворчасць, падрыхтоўку кадраў.
Структура ў 2025 годзе
[правіць | правіць зыходнік]- Аддзел садаводства
- Аддзел бульбы
- Аддзел шматгадовых траў
- Аддзел азімых зернавых і крыжакветкавых культур
- Аддзел яравых зернавых, зернабабовых і крупяных культур
- Аддзел біятэхналогіі пладова-ягадных і кветкавых культур
- Галіновая лабараторыя «Аграбіятэхналогіі»