Перайсці да зместу

Гродзенскі павет (1921—1940)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гродзенскі павет, 1921—1940)
Гродзенскі павет
польск.: Powiat grodzieński
Краіна Польская Рэспубліка
Статус Павет
Уваходзіць у Бялостоцкае ваяводства
Уключае 5 гарадоў, 23 вясковыя гміны
Адміністрацыйны цэнтр Гродна
Найбуйнейшыя гарады Скідзель, Крынкі, Індура
Дата ўтварэння 19 лютага 1921
Дата скасавання 15 студзеня 1940
Насельніцтва (1931) 213 100
Шчыльнасць 48 чал./км²
Плошча 4 459 км²
Гродзенскі павет на карце

Гродзенскі павет (польск.: Powiat grodzieński) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Беластоцкага ваяводства міжваеннай Польскай Рэспублікі Адміністрацыйны цэнтр — горад Гродна.

Герб Гродна за польскім часам

Утвораны 19 лютага 1921 года пасля далучэння тэрыторыі павета да Польшчы паводле Рыжскага дагавора. Да таго з’яўляўся паветам Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, а з 1919 — часткай Віленскай акругі Цывільнага ўпраўлення Усходніх зямель.

19 ліпеня 1922 гміна Масаляны была перайменавана ў гміну Вялікія Эйсманты[1][2].

1 ліпеня 1925 года была ўтворана гміна Марцінканцы з частак былых гмін Араны і Мерач колішняга Троцкага павета, размешчаных на левым беразе Ула|Улы і Мерачанкі[3]. У выніку дэмаркацыі мяжы з Сярэдняй Літвой у 1920 годзе паўночныя часткі гэтых гмін увайшлі ў склад Літоўскай Рэспублікі, а паўднёвыя — ў «нейтральную паласу». У лютым 1923 года Рада паслоў прызнала гэтыя землі часткай Польшчы, і яны былі далучаны да Гродзенскага павета[4][5][6][7].

15 снежня 1926 года да гміны Горніца далучаны населеныя пункты Каралін-Дабравольшчына, Каралін-Пескі і Фішкі-Тыркіна з гміны Новы Двор Сакольскага павета таго ж ваяводства[8]. Яны ўвайшлі ў склад грамады Чэхаўшчына[9].

29 мая 1929 года гміна Каменка перададзена ў склад новастворанага Шчучынскага павета Навагрудскага ваяводства[10].

1 кастрычніка 1931 года з гміны Парэчча ў склад горада Друскенікі перададзены населеныя пункты Друскенікі, Пескі, Клонішкі, а з гміны Марцінканцы — Паганка, Самоўкі і Млынок[11].

На тэрыторыі павета размяшчаўся эксклаў Навагрудскага ваяводства — грамада Быкаўка, якая ў 1921—1929 гадах ўваходзіла ў склад Лідскага павета, а ў 1929—1939 — Шчучынскага павета.

У верасні 1939 года далучаны да БССР. З 4 снежня 1939 года ў Баранавіцкай вобласці. Скасаваны 15 студзеня 1940 года, на тэрыторыі павета ўтвораны раёны.

Паводле польскіх географаў‑дэмографаў Альфонса Крысінскага і Віктара Арміцкага, тэрыторыя павета ўваходзіла ў склад так званага «суцэльнага беларуска-польскага арэала»: праваслаўнае беларускае насельніцтва пражывала пераважна ў сельскай мясцовасці, у той час як у буйнейшых населеных пунктах дамінавалі палякі[12].

У снежні 1919 года у Гродзенскім павеце Віленскай акругі ГУУЗ пражывалі 127 252 жыхары. З іх 54,0 % назвалі сябе палякамі, 33,5 % — беларусамі, 10,6 % — яўрэямі, 1,6 % — літоўцамі, 0,3 % — прадстаўнікамі іншых нацыянальнасцяў. На тэрыторыі павета знаходзіліся 1518 населеных пунктаў, з якіх 8 мелі насельніцтва 1-5 тыс. чалавек, 1 — 5-10 тыс., і адзін — звыш 10 тыс. Найбуйнейшым быў горад Гродна з 28 165 жыхарамі[13].

Паводле ўсеагульнага перапісу насельніцтва 1921 года, у межах павета ў той час пражывалі 150 443 чалавекі, у тым ліку 83 419 (55,4 %) палякаў, 39 511 (26,3 %) беларусаў, 25 316 (16,8 %) яўрэяў, 1038 (0,7 %) рускіх, 976 (0,6 %) літоўцаў, 111 (0,1 %) нямцаў, 15 французаў, 14 латышоў, 11 татар, 2 грузін, 1 чэх, 1 англічанін, 1 эстонец, 1 румын, 1 швейцарац і 1 турэцкі падданы[14].

Паводле перапісу насельніцтва 1921 года, 61 910 чалавек (41,2 %) жыхароў павета вызнавалі рымска-каталіцкую веру, 56 150 (37,3 %) — праваслаўе, 31 823 (21,2 %) — іўдаізм, 328 (0,2 %) — пратэстантызм, 165 (0,1 %) — іслам. Акрамя таго, 19 чалавек былі грэка-католікамі, 16 — стараабрадцамі, 8 — баптыстамі, і 1 чалавек — вернік Армянскай апостальскай царквы. 22 асобы заявілі пра адсутнасць веравызнання, а рэлігійная прыналежнасць яшчэ аднаго чалавека не была вызначана[14].

У Гродзенскім павеце Віленскай акругі ГУУЗ у 1919/1920 навучальным годзе дзейнічалі 79 усеагульных школ, 4 сярэднія школы, 5 прафесійных навучальных устаноў і 1 настаўніцкая семінарыя. Усяго ў школах навучалася 8961 дзіця, працавалі 269 настаўнікаў[15].

Гарады і гміны

[правіць | правіць зыходнік]

Ніжэй пададзены асноўныя звесткі пра гарады і гміны Гродзенскага павета па стане на 30 верасня 1921 года[16].

Адзінка Адміністрацыйны цэнтр Тып адзінкі Насельніцтва Жылыя будынкі Колькасць населеных пунктаў
Друскенікі Друскенікі горад 989 308 1
Гродна Гродна горад 34 694 2874 1
Індура Індура горад 2323 336 1
Крынкі Крынкі горад 5206 732 1
Скідзель Скідзель горад 2907 384 1
Бершты Бершты вясковая гміна 6119 1100 62
Малая Бераставіца Малая Бераставіца вясковая гміна 4021 582 35
Вялікая Бераставіца Вялікая Бераставіца вясковая гміна 4275 558 43
Дубна Дубна вясковая гміна 3128 619 13
Галынка Галынка вясковая гміна 3758 473 40
Горніца Капцёўка вясковая гміна 5711 952 64
Гожа Гожа вясковая гміна 5922 1037 54
Гудзевічы Гудзевічы вясковая гміна 3878 691 35
Індура Індура вясковая гміна 6533 1118 52
Азёры Азёры вясковая гміна 5317 851 36
Каменка[17] Каменка вясковая гміна 4989 883 47
Крынкі Крынкі вясковая гміна 4110 752 42
Лаша Пагараны-Квасоўка вясковая гміна 4269 682 34
Лунна Лунна вясковая гміна 5911 929 37
Масаляны[18] Масаляны вясковая гміна 4246 740 39
Масты Масты Правыя вясковая гміна 4488 651 25
Парэчча Парэчча вясковая гміна 6404 1145 47
Скідзель Скідзель вясковая гміна 5921 1000 63
Верцялішкі Верцялішкі вясковая гміна 5842 932 44
Воўпа Воўпа вясковая гміна 5115 837 30
Жыдомля Жыдомля вясковая гміна 4367 792 38
  1. Шаблон:Internetowy System Aktów Prawnych.
  2. Dziennik Urzędowy Ministerstwa Spraw Wewnętrznych. 1922, nr 6, poz. 210
  3. Dz. U. z 1925 r. Nr 16, poz. 110, удакладнена Dz. U. z 1926 r. Nr 7, poz. 53
  4. Участак былой гміны Араны на правым беразе Улы ўключаны ў Лідскі павет Навагрудскага ваяводства
  5. Рocznik Statystyki Rzeczypospolitej Polskiej, R. 1, cz. 2 (1920/1922) (польск.) 359–360. Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej.
  6. Rocznik Statystyki Rzeczypospolitej Polskiej, R. 3 (1924) (польск.) przypis na s. 7. Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej.
  7. Gawryszewski, Andrzej (2005). Ludność Polski w XX wieku (PDF). Warszawa: Instytut Geografii i Przestrzennego Zagospodarowania im. Stanisława Leszczyckiego PAN. p. 23. ISBN 8387954667. Архівавана з арыгінала 10 кастрычніка 2010. Праверана 17 жніўня 2025.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: бот: невядомы статус арыгінальнага URL (спасылка)
  8. Dz. U. z 1926 r. Nr 66, poz. 390
  9. Białostocki Dziennik Wojewódzki. 1933, nr 11, poz. 51
  10. Dz. U. z 1929 r. Nr 33, poz. 307
  11. Dz. U. z 1931 r. Nr 53, poz. 435
  12. Wierzbicki, Marek (2007). Stosunki polsko-białoruskie przed wrześniem 1939. Polacy i Białorusini w zaborze sowieckim. Stosunki polsko-białoruskie na ziemiach północno-wschodnich II RP pod okupacją sowiecką 1939–1941. Biblioteka historyczna Frondy (2 ed.). Warszawa: Stowarzyszenie Kulturalne Fronda. pp. 25–43. ISBN 978-83-88747-76-2.
  13. I. Tablice ogólne. Zeszyt VII. Spis ludności na terenach administrowanych przez Zarząd Cywilny Ziem Wschodnich (grudzień 1919). Lwów – Warszawa: Książnica Polska T-wa Naucz. Szkół Wyższych. 1920. pp. 25, 31.
  14. а б Województwo białostockie. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. Vol. 5. Warszawa: Główny Urząd Statystyczny. 1924. Праверана 2011-02-26.
  15. Gierowska-Kałłaur, Joanna (2003). Rozdział VII. Szkolnictwo na ziemiach podległych Zarządowi Cywilnemu Ziem Wschodnich. Zarząd Cywilny Ziem Wschodnich (19 lutego 1919 – 9 września 1920). Warszawa: Wydawnictwo Neriton, Instytut Historii PAN. p. 242. ISBN 83-88973-60-6.
  16. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5, Województwo białostockie.
  17. 29 мая 1929 года ўключана ў склад Шчучынскага павета ў Навагрудскім ваяводстве.
  18. 19 ліпеня 1922 года перайменавана ў Вялікія Эйсманты з цэнтрам у Вялікіх Эйсмантах.

Шаблон:Гродзенскі павет (Польская Рэспубліка)