Гродзенскі шклозавод
Гродзенскі шклозавод | |
---|---|
![]() | |
Тып | ААТ |
Заснаванне | 1922 |
Размяшчэнне |
![]() |
Ключавыя фігуры | Юрый Анатолевіч Скрыпко |
Галіна | лёгкая прамысловасць |
Прадукцыя | шклотара (зялёная, аліўкавая і бескаляровая) |
Сайт | Афіцыйны сайт |
ААТ «Гро́дзенскі шклозаво́д» — беларуская кампанія па вытворчасці шклатары, якая размешчана ў Гродна.[1]
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Вырабляе і прадае шклотару ў трох асноўных колерах: зялёны, аліўкавы і бясколернай. Супрацоўнічае з спажыўцамі шклянога пакавання ў Беларусі: ААТ «Мінскі завод пеністых він», ЗАТ «Бабруйскі бровар», ЗАТ «Мінскі завод вінаградных він», ААТ «Мінск Крышталь», ТАА «Завод Бульбашъ». Існуюць магутнасці па выпуску узорыстага і армаванага шкла. За ўсе гады працы завод неаднаразова мадэрнізаваўся.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Заснаваны ў 1922 годзе. Складаўся з рэгенератыўнай газастанцыі, адной ваннай печы, якая працавала на вугальным газе і састаўнога цэха. Першай прадукцыяй завода была аптэкарская бутэлька (склянка). Усе вытворчыя працэсы ажыццяўляліся ўручную. Падчас вайны шклозавод быў разбураны. Аднаўленчыя работы былі пачаты пасля вызвалення горада ў 1944 годзе. У 1947 годзе Гродзенскі шклозавод дасягнуў даваеннага ўзроўню па выпуску прадукцыі. У тым жа годзе пабудавана ванная печ для вытворчасці аптэкарскага посуду на найноўшых па тых часах паўаўтаматах ВШМ.
У 1953 годзе было выпушчана звыш 6 млн. штук бутэлек для харчовай прамысловасці і 10,3 млн. штук аптэкарскага посуду. У 1959 годзе пабудавана 1-ая чарга цэха па выпуску стеклошарыкаў. У параўнанні з 1953 годам магутнасць завода павялічылася ў 1,5 разы. У 1964 годзе прадпрыемства цалкам перавялі на прыродны газ для ацяплення ўсіх тэхналагічных агрэгатаў.
У 1970-я разам з пераўзбраеннем на заводзе асвоілі высокатэмпературныя спосабы варэння шкла, механізавалі апрацоўку сыравіны. У 1971 годзе быў пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю асноўны цэх з сямю аўтаматычнымі лініямі па апрацоўцы сыравіны магутнасць 200 тон шыхты ў суткі. У 1977 годзе на заводзе пабудаваны цэх выпрацоўкі пракатнага шкла і шклаблокаў. 11 красавіка 1978 года атрымана першая стужка узорыстага шкла на лініі ППС-500, і ўпершыню ў СССР у другім паўгоддзі 1978 года на лініі ЛСБ-6 атрыманы будаўнічыя шклаблокі. У 1991 годзе на заводзе усталяваны першы айчынны шклофармуючы аўтамат ротарнага тыпу ВВ-7 па выпуску бутэлькі для шампанскага.
У 1 квартале 2003 года праведзена рэканструкцыя змяшальнага аддзялення цэха падрыхтоўкі шыхты з устаноўкай аўтаматычнай лініі. На лініі ППС-500 праведзена рэканструкцыя з павелічэннем шырыні стужкі узорыстага шкла да 1300 мм. У сакавіку 2004 года адбылася мадэрнізацыя шклатарнай вытворчасці пад ўстаноўку электроннай секцыйнай шклофармуючай машыны, пуск аўтаматычнай лініі падрыхтоўкі шыхты для секцыйнай шклофармуючай машыны. У 2005 годзе праведзена мадэрнізацыя шклатарнай вытворчасці на лініі №3, адбылася ўстаноўка двух шклофармуючых аўтаматаў і тэхналагічных ліній на ваннай печы №3. У 1 квартале 2006 года завершана мадэрнізацыя шклатарнай вытворчасці на лініі №4. У 2007 годзе адбылася мадэрнізацыя шклатарнай вытворчасці на шклаварнай печы №2 з устаноўкай чатырохсекцыйнай шклофармуючай машыны.
У 2008—2009 гадах праведзены работы ў рамках інвестыцыйнага праекта «Рэканструкцыя тэхналагічнай лініі узорыстага шкла». У 2011—2012 гадах праведзены работы ў рамках інвестыцыйнага праекта «Рэканструкцыя тэхналагічнай лініі на ваннай печы №3, цэха №2 па вытворчасці шклатары і шклаблокаў». У 2013 годзе праведзена мадэрнізацыя шклаварнай печы №6 цэха № 3 па вытворчасці пракатнага шкла і бутэлькі, з мэтай павышэння прадукцыйнасці печы на 5—10%.
Зноскі
- ↑ Гродненский стеклозавод, ОАО (руск.) . 1info. Праверана 21 верасня 2018.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйны сайт