Перайсці да зместу

Гродзі

Развязванне неадназначнасцей
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Назву Гро́дзі маюць:

Населеныя пункты

[правіць | правіць зыходнік]

На думку І. Яшкіна, назва вёскі Гродзі паходзіць ад тэрміна гродзь — перагародка на рацэ з жалезных крукоў; ез (тое ж заградзь, гародзь)[1].

На думку І. Пракаповіча, назва вёскі Гродзі верагодна паходзіць ад славянскай асновы град (польскае gród) у значэнні «умацаванае месца», «замак». Ад назвы паселішча ўтварылася прозвішча Гродзь[2].

У літоўскім аўтахтонным ужыванні Гродзі ў Ашмянскім раёне і Гродзі ў Астравецкім раёне - Gruodžiai.[крыніца не пазначана 31 дзень] Ёсць сучасныя літоўскія прозвішчы Gruodis, Gruodys[3], ад іх адразу за літоўскай мяжой тапонімы Gruodžiai, Gruodiškiai, Gruodiškė[крыніца не пазначана 31 дзень]. У польскамоўных метрыках фіксаваліся літоўскія прозвішчы Гродзіс, Гродзь. Прозвішча Гродзь ёсць і ў рэгіёне Ашмяны-Астравец[4].

  1. І. Я. Яшкін. Слоўнік беларускіх мясцовых геаграфічных тэрмінаў: Тапаграфія. Гідралогія. Мінск, 2005. С. 215.
  2. І. М. Пракаповіч. Назвы нашых мясцін. Мінск, 2013. С. 32.
  3. https://pavardes.lki.lt/
  4. https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9S-6SKZ-P?i=273&cat=1649701 https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS93-HFXT?i=169&cat=834953&lang=ru