Гродна (станцыя)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Станцыя Гродна
Беларуская чыгунка
Гродна (2018). Прывакзальная плошча.jpg
Аддзяленне чыг.: Баранавіцкае аддзяленне
Код у «Экспрэс-3»: 2100070
Гродна (Беларусь)
Гродна
Гродна
Commons-logo.svg Гродна на Вікісховішчы

Гро́дна (трансліт.: Hrodna, руск.: Гродно)[1] — станцыя Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі ў Гродзенскай вобласці. Размешчана ў горадзе Гродна.

Помнік паўстанцам 1863 года

2 (14) сакавіка 1863 года група з 42 паўстанцам пад камандаваннем капітана паўстанцкіх войскаў Лявона Кульчыцкага атакавала Гродзенскі чыгуначны вакзал. Іх мэтай быў захоп паравоза, з дапамогай якога яны планавалі прабіцца ў Парэчча да лагера атрада Людвіка Нарбута. Аднак роце рэгулярных войскаў, якая ахоўвала вакзал, удалося ў час некалькігадзіннага бою адбіць напад паўстанцаў і спыніць іх спробу захапіць транспарт. У выніку з 42 байцоў толькі 5 чалавек (у тым ліку Кульчыцкі) пазбеглі палону або смерці ў баі і змаглі далучыцца да атрада Нарбута.

У 1995 г. на будынку чыгуначнага вакзала была ўстаноўлена памятная дошка у гонар паўстанцаў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]