Перайсці да зместу

Гродэтур

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гродэтур
Краіна паходжання
Матэрыял шоўк

Гродэтур[1] (фр.: gros deTours — «шоўк з Тура») — шчыльная, незмінальная і ноская шаўковая тканіна ў XIX стагоддзі.

«Гро»[2] (фр.: gros) у складовых назвах тканін азначаў наяўнасць у іх шоўку. У XIX стагоддзі існавала шмат сартоў шоўку, назвы якіх пачыналіся з «гро»: грагрон, гродафрык («афрыканскі»), гродэнапль («неапалітанскі»). Гродэтур ткалі толькі аднакаляровым і ў цёмных адценнях сіняга, зялёнага і ліловага. Кожная нітка асновы гродэтура закрывалася двума ніткамі ўтка. З гродэтура шылі як жаночую, так і мужчынскую вопратку. Пачынаючы з XX стагоддзя тканіну ў Расіі перасталі вырабляць, і абодзве яе назвы выйшлі з ужывання[3].

У Расіі гродэтур палюбіўся купецтву і духавенству і ўвасабляў ступень, трывалае становішча ў грамадстве і цвярозы погляд на жыццё. Не абцяжаранае адукацыяй купецтва перайначыла складанае ў вымаўленні і запамінанні слова «гродэтур» у слова «гарнітур», якое існавала ў рускай мове, і менавіта пад такой назвай шаўковая тканіна ўвайшла ў рускую літаратуру і стала своеасаблівым сродкам характарыстыкі персанажаў. Тканіна «гарнітур» сустракаецца ў Ф. М. Дастаеўскага (Алёша Карамазаў  (руск.) носіць гарнітуравыя штаны), М. С. Ляскова і А. І. Эртэля  (руск.)Гардэніны, іх дворня, прыхільнікі і ворагі  (руск.)»)[4].

Зноскі

  1. Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
  2. Гро // Толковый словарь живого великорусского языка  (руск.) : у 4 т. / авт.-сост. В. И. Даль. — 2-е изд.. — СПб. : Типография М. О. Вольфа, 1880—1882.
  3. Р. М. Кирсанова 1995.
  4. Розовая ксандрейка и драдедамовый платок 1989.
  • Андреева Р. П. Гродетур // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 148. — ISBN 5-86617-030-2.
  • Кирсанова Р. М. Гродетур // Костюм в русской художественной культуре 18 — первой половины 20 вв.: Опыт энциклопедии / под ред. Т. Г. Морозовой, В. Д. Синюкова. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1995. — С. 86. — 383 с.: ил. с. — 50 000 экз. — ISBN 5-85270-144-0.
  • Кирсанова Р. М. Гродетур // Розовая ксандрейка и драдедамовый платок: Костюм — вещь и образ в русской литературе XIX в. / под ред. Э. Б. Кузьминой. — М.: Книга, 1989. — С. 73—74. — 286 с. — 55 000 экз. — ISBN 5-212-00130-7.