Грокіпедыя
| Грокіпедыя | |
|---|---|
| | |
| | |
| URL | grokipedia.com (англ.) |
| Тып сайта | база ведаў[d], інтэрнэт-энцыклапедыя і AI-generated content[d] |
| Мова(-ы) | англійская |
| Уладальнік | xAI[d] |
| Аўтар | xAI[d][1] |
| Пачатак працы | 27 кастрычніка 2025[2][3] |
Грокіпедыя (англ.: Grokipedia) — анлайн-энцыклапедыя на базе штучнага інтэлекту, распрацаваная кампанія Ілана Маска xAI. Запушчана 27 кастрычніка 2025 года[4][5]. Станам на 8 снежня 2025 года на сайце было каля 1 090 000 артыкулаў, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту[6].
Змест ствараецца і рэдагуецца з дапамогай моўнай мадэлі Grok[4]. Шмат артыкулаў паходзіць з Вікіпедыі, пры гэтым некаторыя артыкулы былі скапіяваныя амаль літаральна[7][8]. Артыкулы маюць пазнаку, што яны прайшлі выверку з дапамогай мадэлі Grok[7]. Маск пазіцыянаваў Грокіпедыю як альтэрнатыву Вікіпедыі, якая «ачысціць апошнюю ад прапаганды»[9].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Абвяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]У верасні 2025 года Маск абвясціў, што xAI стварае новую анлайн-энцыклапедыю «Грокіпедыя». Яе змест згенераваны штучным інтэлектам, а абвяшчэнне адбылося на фоне крытыкі Маска ідэалагічных прадузятасці Вікіпедыі[10][11]. Праект быў прапанаваны і названы Дэвідам О. Саксам на канферэнцыі All-In раней у тым жа месяцы[12]. Згодна з заявай Маска, новая энцыклапедыя будзе з’яўляцца базай ведаў на падставе штучнага інтэлекту, прызначанай для канкурэнцыі з Вікіпедыяй. Грокіпедыя мусіць вырашаць праблемы Вікіпедыі з яе меркаванай прадузятасцю, памылкамі і ідэалагічнымі схільнасцямі[13][14]. Тэхналагічны партал Gizmodo параўнаў праект з іншым аналагам Кансервапедыяй, якая была створана ў 2006 годзе[15].
6 кастрычніка 2025 года Маск абвясціў, што выпуск ранняй бэта-версіі Грокіпедыі запланаваны на канец таго ж месяца[16][17]. Праект быў ненадоўга адкладзены ў кастрычніку для вырашэння праблем з якасцю кантэнту[4].
Запуск
[правіць | правіць зыходнік]Грокіпедыя была запушчана 27 кастрычніка па адрасе grokipedia.com і мела больш за 800 000 артыкулаў[18]. Некаторыя артыкулы маюць амаль ідэнтычны змест з Вікіпедыяй, але фармат цытат Грокіпедыі адрозніваецца[19]. На сайце пазначана, што гэта была ранняя версія «0.1»[7] і неўзабаве пасля запуску ў ёй адбыўся кароткі збой[20].
Ацэнкі
[правіць | правіць зыходнік]
Прадстаўнік Фонду Вікімедыі адзначыў, што «веды ў Вікіпедыі — былі і заўсёды будуць чалавечымі… Менавіта на гэтых, чалавечых ведах, ШІ-кампаніі засноўваюць свой кантэнт. Нават Грокіпедыя не змагла б існаваць без Вікіпедыі»[7][21].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.pcmag.com/news/elon-musk-plans-to-take-on-wikipedia-with-grokipedia Праверана 1 кастрычніка 2025.
- ↑ https://www.engadget.com/social-media/xs-grokipedia-is-online-after-it-briefly-crashed-out-231108836.html Праверана 28 кастрычніка 2025.
- ↑ Rogers R. Elon Musk's Grokipedia Pushes Far-Right Talking Points | WIRED — Wired, 2025. Праверана 1 лістапада 2025.
- ↑ а б в Conger, Kate (27 October 2025). Elon Musk Challenges Wikipedia With His Own A.I. Encyclopedia. The New York Times.
- ↑ Elon Musk appears to have launched Grokipedia, a Wikipedia competitor. Business Insider. 28 October 2025.
- ↑ Elon Musk's Grokipedia goes live after brief crash, aims to rival Wikipedia. Moneycontrol. 28 October 2025.
- ↑ а б в г Peters. Elon Musk's Grokipedia contains copied Wikipedia pages (англ.). The Verge (28 кастрычніка 2025). Праверана 28 кастрычніка 2025.
- ↑ Elon Musk launches Grokipedia as an alternative to 'woke' Wikipedia (англ.). NBC News (28 кастрычніка 2025). Праверана 28 кастрычніка 2025.
- ↑ Conger, Kate (27 October 2025). Elon Musk Challenges Wikipedia With His Own A.I. Encyclopedia. The New York Times.
- ↑ Gupta. 'Grokipedia': Elon Musk says xAI is working on a Wikipedia rival powered by AI. Live Mint.
- ↑ Gucia. MAGA Melts Down Over Wikipedia 'Blacklist' (англ.). The Daily Beast (30 верасня 2025). Праверана September 30, 2025.
- ↑ Higgins. Why Conservatives Are Attacking 'Wokepedia'. The Wall Street Journal (4 кастрычніка 2025). Праверана October 6, 2025.
- ↑ Kan. Elon Musk Plans to Take on Wikipedia With 'Grokipedia' (англ.). PCMAG (30 верасня 2025). Праверана September 30, 2025.
- ↑ elonmusk. We are building Grokipedia @xAI . Will be a massive improvement over Wikipedia. Frankly, it is a necessary step towards the xAI goal of understanding the Universe.. Twitter (29 верасня 2025).
- ↑ Novak, Matt (September 30, 2025). Elon Musk's Wikipedia Competitor Is Going to Be a Disaster. Gizmodo. Праверана October 2, 2025.
- ↑ What Is Grokipedia? Elon Musk To Unveil Wikipedia Competitor In Two Weeks. NDTV. Праверана October 6, 2025.
- ↑ Elon Musk: 'Grokipedia' Arrives Later This Month (англ.). PCMAG (6 кастрычніка 2025). Праверана October 6, 2025.
- ↑ Conger. Elon Musk Challenges Wikipedia With His Own A.I. Encyclopedia. The New York Times (27 кастрычніка 2025). Праверана October 26, 2025.
- ↑ Bell. X's Grokipedia is online after it briefly crashed out (англ.). Engadget (27 кастрычніка 2025). Праверана 28 кастрычніка 2025.
- ↑ Elon Musk's Grokipedia goes live after brief crash, aims to rival Wikipedia. Moneycontrol. 28 October 2025.
- ↑ Ray. Musk Launches ‘Grokipedia’—An AI-Generated Wikipedia Challenger (англ.). Forbes. Праверана 28 кастрычніка 2025.