Громкі
Пасёлак
Громкі
|
Гро́мкі[1] (трансліт.: Hromki, руск.: Громкий) — пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малажынскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]У 26 км на ўсход ад Брагіна, 52 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 143 км ад Гомеля.
Транспартная сістэма
[правіць | правіць зыходнік]Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.
Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны на пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1932 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў верасні 1943 года фашысты цалкам спалілі пасёлак і забілі 2 жыхароў. У баях за вызваленне мястэчка і суседніх вёсак у кастрычніку 1943 года загінулі 140 салдат 356-й стралковай дывізіі 89-га стралковага корпуса 61-й арміі (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры пасёлка). У 1959 годзе ў складзе калгаса «Першамайскі» (цэнтр — вёска Малажын).
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць
[правіць | правіць зыходнік]- 2004 год — 6 гаспадарак, 8 жыхароў.
Дынаміка
[правіць | правіць зыходнік]- 1930 год — 19 двароў, 103 жыхара.
- 1940 год — 27 двароў, 121 жыхар.
- 1959 год — 86 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 6 гаспадарак, 8 жыхароў.
- 2006 год (01.01.2006) — 6 гаспадарак, 7 жыхароў, з якіх 0 ва ўзросце да 16 гадоў, 2 — у працаздольным і 5 — старэйшым за працаздольны.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх