Гросглокнер
Выгляд
| Гросглокнер | |
|---|---|
| ням.: Großglockner | |
Гросглокнер (паўднёвы бок) | |
| Найвышэйшы пункт | |
| Абсалютная вышыня | 3 798 м |
| Адносная вышыня | 2 423 м |
| Першае ўзыходжанне | 1800 |
| Размяшчэнне | |
| 47°04′28″ пн. ш. 12°41′38″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Горная сістэма | Альпы |
Гросглокнер — гара ў горнай сістэме Альпаў на мяжы Карынтыі і Усходняга Ціроля. Гара мае дзве вяршыні — Гросглокнер і Клайнглокнер (3 770 м). У яе падножжа размешчаны самы буйны ледавік Аўстрыі — Пастэрце.
Упершыню была ўзята ў 1800 Марцінам Райхерам (ням.: Martin Reicher) і Хойсенам Сэпі (ням.: Hoysen Sepp).
Да 1918 года гара знаходзілася ў прыватнай уласнасці. Сёння, аднак, належыць Аўстрыйскаму Альпійскаму таварыству (ням.: Österreichischer Alpenverein).
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |