Грудзінаўскі сельсавет
Грудзінаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Быхаўскі раён |
Уключае | 9 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Грудзінаўка |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 20 лістапада 2013 |
Насельніцтва (2009) | 1 179 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Грудзі́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Грудзінаўка.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 20 жніўня 1924 года як Грудзінаўскі 1-шы сельсавет у складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Грудзінаўка 1-я. 21 жніўня 1925 года да сельсавета далучана частка скасаванага Сідаравіцкага сельсавета Лупалаўскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Быхаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 24 верасня 1939 года разбуйнены на Грудзінаўскі і Красніцкі сельсаветы. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Красніцкага і Чырвонаасавецкага сельсаветаў[1]. 20 лістапада 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Следзюкоўскага сельсавета[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1179 чалавек[3], з іх 95,8 % — беларусы, 3,3 % — рускія, 0,8 % — украінцы[4].
Склад
[правіць | правіць зыходнік]На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў: аграгарадок Грудзінаўка, вёскі Бутрамееўка, Бынава, Давыдавічы, Красны Асавец, Лісічнік, Перакладавічы, Прыберажжа і Рыжкаўка.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 16 чэрвеня 2020.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2018. Праверана 9 ліпеня 2022.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.