Грузінскае царства (груз.საქართველოს სამეფო) — сярэднявечная грузінская дзяржава на Каўказе, якая ўзнікла пасля аб’яднання большай часткі ГрузііБагратам III у 1008 годзе. У перыяд найбольшага росквіту з’яўлялася адной з вялікіх дзяржаў, размешчанай на скрыжаванні Еўропы і Блізкага Усходу, а таксама наймацнейшай дзяржавай усходняга (праваслаўнага) хрысціянства. Аднак манголы нанеслі Грузіі цяжкі ўрон, які пацягнуў за сабой раскол дзяржавы; пазней восем разбуральных нашэсцяў Тамерлана цалкам разбурылі яе магутнасць, прывёўшы да канчатковага распаду.