Грузінскі тэхнічны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Грузінскі тэхнічны ўніверсітэт
груз. საქართველოს ტექნიკური უნივერსიტეტი
Арыгінальная назва груз. საქართველოს ტექნიკური უნივერსიტეტი
Міжнародная назва англ.: Georgian Technical University
Заснаваны 1922
Размяшчэнне Тбілісі
Сайт gtu.ge
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Грузінскі тэхнічны ўніверсітэт (груз. საქართველოს ტექნიკური უნივერსიტეტი) — грузінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Тбілісі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Грузінскі тэхнічны ўніверсітэт быў заснаваны ў 1922 годзе як політэхнічны факультэт Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Першую лекцыю прачытаў грузінскі матэматык прафесар А. Размадзэ. Факультэт ператвораны ў 1928 годзе ў самастойны Грузінскі політэхнічны інстытут, у 1990 годзе ён атрымаў статус універсітэта.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт грамадзянскага будаўніцтва
  • Факультэт энергетыкі і тэлекамунікацый
  • Горна-геалагічны факультэт
  • Факультэт хімічнай тэхналогіі і металургіі
  • Факультэт транспарту і машынабудавання
  • Факультэт архітэктуры, урбаністыкі і дызайну
  • Факультэт права і міжнародных адносін
  • Факультэт інжынернай эканомікі, медыя-тэхналогій і сацыяльных навук
  • Факультэт бізнес-тэхналогій
  • Факультэт інфарматыкі і сістэм кіравання
  • Факультэт аграрных навук і інжынерыі біясістэм
  • Міжнародная школа дызайну

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]