Грунвальд (летнік)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Грунвальд, летнік)
Jump to navigation Jump to search
Шыльда на ўваходзе, каля будынку адмiнiстрацыi летнiка

Грунвальд — першы беларускамоўны дзіцячы летнік[1], праводзімы ў 1990-93гг. на базе дзіцячага лагера адпачынку «Дружба», у пас. Энергетыкаў, (Дзяржынскі раён Мінская вобласць). Летнік названы ў гонар Грунвальдcкай бітвы. Арганізаваны Гарадскім бацькоўскім камітэтам (ГБК) мінскіх беларускамоўных класаў і школ.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Старэйшая харугва, 1990 г. Крайні справа — старэйшы завадатар Алесь Шалевіч. Унiзе ў цэнтры завадатар Вадзім Чарнышоў, злева за ім Алег Грушэцкі, лявей Арцём Чарнышоў, лявей Мікола Гракаў, лявей Антось Кузьміч, сядзіць другая злева — Юлія Качанава.

Летнік «Грунвальд» быў арганізаваны Гарадскім бацькоўскім камітэтам[2][3] мінскіх беларускамоўных класаў і школ на базе дзіцячага лагера адпачынку «Дружба», у пас. Энергетыкаў, (Дзяржынскі раён Мінская вобласць). Грошы на гэтую справу выдзеліў Мінскі абласны савет прафсаюзаў.

Першы заезд адбыўся ў жніўні 1990 г. Апошні ў 1993 г. Усе заезды адбываліся раз у год, у жніўні месяцы. Назва «атрады» была заменена на «харугвы». Усяго было чатыры харугвы: Мінская, Полацкая, Віленская і Наваградская. Харугвы насілі назвы гарадоў, але гэта не тычылася паходжання дзяцей менавіта з іх. Дзяцей было за дзвесце чалавек у змену. Галоўным чынам гэта былі вучні Мінскіх беларускіх класаў і школ. У летніку былі створаны ўсе ўмовы для адпачынку: шасціразовае харчаванне, вандроўкі ў Нясвіж ды на радзіму Якуба Коласа, сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі, конкурсы ды гульні . Уся выхаваўчая работа ў «Грунвальдзе» вялася толькі на беларускай мове. За завадатараў і выхавацеляў былі студэнты, настаўнікі, а таксама сябры ГБК мінскіх беларускамоўных класаў і школ.

Некаторыя з завадатараў і выхавацеляў: Зміцер Марчук, Ксенія Дзягілява (мастачка, скрыпачка гурта «Ліцвіны»[4]), Вольга Цярэшчанка (бард-спявачка). Найбольш вядомыя з выхаванцаў з першага заезду: Грушэцкi Алег (пісьменнік, адзін з арганізатараў Аб'яднання беларускіх скаўтаў; нашчадак удзельніка Грунвальдскай бітвы, кароннага харунжыя Мацея Грушэцкага[be-x-old]), Мікола Гракаў (скаўт-канцлер Аб'яднання беларускіх скаўтаў; перакладчык[5][6]дыякан Рымска-Каталіцкай Царквы[7]), Антон Кузьміч (перакладчык), Юлія Качанава (адзін з аўтараў тэлеперадачы «Існасць» на БТ) [8]. Вядомыя госці — бард Сяржук Сокалаў-Воюш, пісьменнік Кастусь Тарасаў, гісторык Анатоль Грыцкевіч. Частка выхавацельскага калектыву і выхаванцаў прымалі ўдзел і ў іншых заездах у розныя гады. У 1992 г. адным з арганізатараў дзіцячага летніка «Грунвальд» была Арына Вячорка (навуковы супрацоўнік Лабараторыі філасофіі і гісторыі адукацыі Беларускага Нацыянальнага інстытута адукацыі), а сярод завадатараў працаваў Віктар Івашкевіч (адзін з найстарэйшых беларускіх адраджэнцаў, адзін з лідараў Беларускага народнага фронту).

Сярод мерапрыемстваў, якія праводзілі (апроч такіх, як Дзень Нептуна, ці Дзень жарту), галоўнай падзеяй было адзначэнне Грунвальдскай бітвы.

Удзельнікі летніка прымалі ўдзел у 1992 г. у археалагічных раскопках пад кіраўніцтвам Ю. Зайца балцкага неўмацаванага селішча ІХ-ХІІІ ст. пад Мінскам. Дзяўчыне Юліі Качанавай пашчасціла знайсці падчас раскопак пярсцёнак прыкладна XIII стагоддзя.

У 1992 г. на тэрыторыі летніка «Грунвальд» размяшчаўся на ўскрайку намётны скаўцкi лагер «Лясун» Аб'яднання беларускіх скаўтаў. Скаўты ўнеслі вялікую разнастайнасць у жыццё «Грунвальда» скаўцкімі гульнямі і забавамі.

Фотагалерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Газ. «Наша слова», № 6, Жнівень, 1990 г., стар. 8: «Беларускі аазіс», Л. Чарон.
  • Газ. «Літаратура і Мастацтва», № 34 (3548), 24 жніўня 1990 г., стар. 4: «Пад ветразем „Грунвальда“», Анатоль Каляда.