Перайсці да зместу

Грунколь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Грунколь
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Brassica oleracea var. sabellica L.


Выявы
на Вікісховішчы
GRIN  t:319629

Грунко́ль[1] (лац.: Brassica oleracea var. sabellica) — аднагадовая расліна, разнавіднасць агароднай капусты.

Зялёныя або фіялетавыя кучаравыя лісты не ўтвараюць качана. У ежу ўжываюцца асноўным лісты, сцябло звычайна лічыцца надта цвёрдым. Грунколь таксама вырошчваюць у якасці кармавой культуры і ў дэкаратыўных мэтах.[2] У грунколі шмат вітамінаў K і C; яна багата кальцыем.[2]

Грунколь добра замарожваецца і пасля ўздзеяння марозу становіцца саладзейшай і больш духмянай.[2][3] У Нідэрландах грунколь змешваюць з бульбяным пюрэ, гатуючы традыцыйную страву стампот, якую раз-пораз падаюць з сасіскамі. У Японіі грунколь папулярна як харчовы дадатак, звычайна ў выглядзе напою — аадзіру. У Турцыі і на чарнаморскім узбярэжжы з грунколі робяць суп.

Зноскі

  • Cathy Wilkinson Barash. Cabbage and Kale Fact Sheet (англ.)(недаступная спасылка). The National Garden Bureau. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 8 студзеня 2016.