Група армій «Верхні Рэйн»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Група армій «Верхні Рэйн» (ням.: Oberkommando Oberrhein) — створана 26 лістапада 1944 г., для абароны Паўднёвай Германіі.

Меркавалася стварэнне групы армій «Верхні Рэйн», аднак рэальна камандаванню «Верхні Рэйн» былі падпарадкаваны толькі 19-я армія і 14-ы корпус СС.

19-я армія ў студзені 1945 г. патрапіла ў Кальмарскі кацёл, а 14-ы корпус СС толькі фармаваўся, у баявых дзеяннях не ўдзельнічаў, у канцы студзеня 1945 г. штаб корпуса быў перададзены для фарміравання 10-га корпуса СС.

24 студзеня 1945 г. штаб камандавання «Верхні Рэйн» быў перададзены для фарміравання групы армій «Вісла».

Камандуючыя[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Tessin, Georg. Verbände und Truppen der deutschen Wehrmacht und Waffen-SS im Zweiten Weltkrieg 1939—1945. - Osnabrück: Biblio Verlag, 1976. - ISBN 3-7648-1083-1