Група армій «Цэнтр»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Група армій «Цэнтр»
ням.: Heeresgruppe Mitte
Oberbefehlshaber Heeresgruppe.svg
Краіна

Flag of the German Reich (1935–1945).svg Трэці рэйх

Уваходзіць у

Галоўнае камандаванне сухапутных войскаў вермахта

Войны

Другая сусветная вайна

Камандзіры
Вядомыя камандзіры

Федар фон Бок
Вальтэр Модэль
Фердынанд Шорнер

Гру́па а́рмій «Цэ́нтр» (ням.: Heeresgruppe Mitte) — аператыўна-стратэгічнае аб'яднанне войск вермахта ў часы Другой сусветнай вайны, самая магутная з трох груп армій нацысцкай Германіі, сканцэнтраваных для нападзення на СССР па плану «Барбароса».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Група армій «Цэнтр» разгортвалася на цэнтральным участку наступлення нямецкіх войскаў супраць Савецкага Саюза. Па першапачатковым плане павінна была разграміць савецкія войскі ў Беларусі, затым наступаць на Маскву.

Нанесла паражэнне савецкага Заходняга фронту ў Беластоцка-Мінскай бітве і Смаленскай бітве. 30 ліпеня 1941 года перайшла да абароны пасля рашэння Гітлера спыніць наступленне на Маскву і павярнуць танкавую групу Гудэрыяна на Кіеў[1]. Танкавая група Гота была накіравана на поўнач, у напрамку Ленінграда.

Пасля заканчэння баёў за Кіеў (30 верасня) армія аднавіла наступленне на Маскву.

Бітва пад Вязьмай і Бранскам

1 кастрычніка 1941 года ў рамках аперацыі «Тайфун» 2-я танкавая група Гудэрыяна групы армій «Цэнтр» прарвала на сваім цэнтральным участку абарону 13-й арміі Бранскага фронту А. І. Яроменкі на ўсю глыбіню і прасунулася на 60 км. 1 кастрычніка 24-ы мотакорпус заняў Сеўск.

З-за супраціву савецкіх войскаў, непадрыхтаванасці да дзеянняў пры нізкіх тэмпературах, была спыненая на блізкіх подступах да савецкай сталіцы і пацярпела цяжкае паражэнне (глядзі Бітва за Маскву).

Калінінскі фронт, 1941-1943

8 студзеня 1942 года без аператыўнай паўзы пасля контрнаступлення пачалася Ржэўска-Вяземская аперацыя — завяршальны перыяд бітвы пад Масквой. У аперацыі ўдзельнічалі Калінінскі, Заходні пры садзейнічанні Паўночна-Заходняга і Бранскага франтоў. Мэта яе заключалася ў тым, каб разграміць галоўныя сілы групы армій «Цэнтр»[2][3].

У ліпені 1942 года паспяхова правяла аперацыю «Зейдліц», у якой былі разгромленыя і фактычна перасталі існаваць савецкія 39-я армія і 11-ы кавалерыйскі корпус.

У 1943 годзе ў ходзе аперацыі «Цытадэль» вяла няўдалае наступленне на паўночным фасе Курскай дугі.

Летам 1944 года была разгромлена ў Беларусі (гл. Аперацыя «Баграціён»).

26 студзеня 1945 года была перайменавана ў Групу армій «Поўнач». У сваю чаргу, назва Група армій «Цэнтр» перайшла да Групы армій «А» (камандуючы — генерал-палкоўнік Фердынанд Шорнер).

Камандуючыя[правіць | правіць зыходнік]

Склад[правіць | правіць зыходнік]

22 чэрвеня 1941[правіць | правіць зыходнік]

Заўвага. Пяхотныя дывізіі танкавых груп пасля першага дня вайны былі перападпарадкаваныя штабам Армій[4].

На 22 чэрвеня 1941 года агульная колькасць 1 453 200 салдат і афіцэраў (50 дывізій), 1 700 танкаў, 910 самалётаў, 3 000 гармат.

На студзень 1945 агульная колькасць менш 400 000 салдат і афіцэраў[5]/

30 чэрвеня 1941[правіць | правіць зыходнік]

12 жніўня 1942[правіць | правіць зыходнік]

22 снежня 1942[правіць | правіць зыходнік]

  • 2-я танкавая армія
  • 4-я палявая армія
  • 3-я танкавая армія
  • 9-я палявая армія
  • Камандаванне тылавой зоны групы армій «Цэнтр»

7 ліпеня 1943[правіць | правіць зыходнік]

  • 2-я палявая армія
  • 4-я палявая армія
  • 2-я танкавая армія
  • 9-я палявая армія
  • 3-я танкавая армія
  • Камандаванне тылавой зоны групы армій «Цэнтр»

15 чэрвеня 1944[правіць | правіць зыходнік]

  • 2-я палявая армія
  • 4-я палявая армія
  • 9-я палявая армія
  • 3-я танкавая армія
  • Камандуючы войскамі вермахта ў Беларусі

Пасля завяршэння Беларускай наступальнай аперацыі касцяк групы армій «Цэнтр» быў разгромлены і яна фактычна перастала існаваць як адзінае цэлае, хоць фармальна існавала да канца вайны.

12 сакавіка 1945[правіць | правіць зыходнік]

  • 1-я танкавая армія
  • 17-я палявая армія
  • 4-я танкавая армія

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

Уладзімір Высоцкі для спектакля тэатра на Таганцы «Загінуўшыя і жывыя» ў сярэдзіне 1960-х гадоў напісаў песню «Салдаты групы „Цэнтр“»:[6]

Па выпаленай раўніне -
За метрам метр -
Ідуць па Украіне
Салдаты групы «Цэнтр».

На самай справе падчас наступлення ў 1941 годзе група армій «Цэнтр» дзейнічала не на Украіне, а ў Беларусі. Аднак уваходзячыя ў склад групы танкавыя часці Гудэрыяна ўдзельнічалі ў Кіеўскай бітве.

Зноскі

  1. Гот Г., Танковые операции. — М.: Воениздат, 1961
  2. Великая Отечественная война, 1941—1945 : энциклопедия / под ред. М. М. Козлова. — М. : Советская энциклопедия, 1985. — С. 611. — 500 000 экз.
  3. Василевский А. А.21-я гвардейская. — Уфа: Китап, 1995. — 300 с. — 2 500 экз. — ISBN 5-295-01494-0. — С. 36.
  4. 4,0 4,1 Хаупт В. Сражения группы армий «Центр». Взгляд офицера вермахта. — М.: Яуза, Эксмо, 2006. — 352с. — (Сражения ВОВ)./ ISBN 5–699–16986–5. Тираж 5 000 экз. ≡ Werner Haupt. Die schlachten der heeresgruppe Mitte. Aus der Sicht der Divisionen. — Podzun-Pallas-Verlag GmbH, 1983
  5. Вермахт в России.Выжженная земля.група армий Центр - YouTube
  6. Владимир Высоцкий. «Солдаты группы „Центр“»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Буркхарт Мюллер-Гиллебранд. Сухопутная армия Германии, 1939—1945 гг. — М.: Изографус, Эксмо, 2002. — 800 с. — 5000 экз. — ISBN 5-94661-041-4.
  • Залесский К. А. Вооружённые силы III Рейха. Полная энциклопедия.Вермахт, люфтваффе, кригсмарине. — М.: Эксмо, 2008. — 944 с. — 4000 экз. — ISBN 978-5-903339-73-0.
  • Werner Haupt:
    • Bildchronik der Heeresgruppe Mitte, Podzun-Pallas Verlag, ISBN B-0000B-RHY-4
    • Heeresgruppe Mitte, Podzun-Pallas Verlag, ISBN B-0000B-RHY-6
  • Rolf Hinze: Der Zusammenbruch der Heeresgruppe Mitte im Osten 1944, Motorbuch Verlag, ISBN 3-87943-681-9
  • Franz Kurowski:

Ссылки[правіць | правіць зыходнік]