Група армій Макензена

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Група армій Белава)
Heeresgruppe Mackensen
Група армій Макензена
Эмблема Германскай імперскай арміі
Гады існавання 18 верасня 19151918
Краіна  Германская імперыя
Тып Пяхота
Удзел у Першая сусветная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Аўгуст фон Макензен

Гру́па а́рмій Маке́нзена (ням.: Heeresgruppe Mackensen) — воінскае аб’яднанне Імперскай Германскай арміі падчас Першай сусветнай вайны, якая дзейнічала ў Сербіі ў перыяд з 18 верасня 1915 года да 11 кастрычніка 1916 года пад камандаваннем генерал-фельдмаршала Аўгуста фон Макензена.

Адпаведна новым камандуючым яна была перайменавана 11 кастрычніка 1916 года ў групу армій Белава, а 23 красавіка 1917 года ў групу армій Шольца.

1915—1916 гады[правіць | правіць зыходнік]

Група арміі была сфармавана ў верасні 1915 года для ўварвання ў Сербію. Аперацыя пачалася 7 кастрычніка і пад канец студзеня 1916 года ўся тэрыторыя Сербіі, Чарнагорыі і вялікая частка Албаніі была ў руках Цэнтральных дзяржаў. Пасля гэтага фронт стабілізаваўся на македонска-грэчаскай мяжы.

Баявы склад ў 1915—1916 гады[правіць | правіць зыходнік]

Балгарская 2-я армія таксама прымала ўдзел у нападзенні на Сербію, але яна заставалася пад прамым кантролем балгарскага камандавання.

1916—1918 гады[правіць | правіць зыходнік]

30 ліпеня 1916 года фельдмаршал Макензен быў пераведзен на Румынскі фронт і Група армій часова апынулася пад камандаваннем Балгарскага генштабу.

11 кастрычніка 1916 года Ота фон Белаў быў прызначаны новым камандуючым і Група армій атрымала назву Група армій Белава (ням.: Heeresgruppe Below).

23 красавіка 1917 года фон Белаў быў заменены Фрыдрыхам фон Шольцам і Група армій атрымала назву Група армій Шольца (ням.: Heeresgruppe Scholtz).

Баявы склад ў 1916—1918 гады[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]