Група армій Боэна
Выгляд
| Heeresgruppe Boehn Група армій Боэна | |
|---|---|
| | |
| Гады існавання | 1918 |
| Краіна |
|
| Тып | Пяхота |
| Удзел у | Першая сусветная вайна |
| Камандзіры | |
| Вядомыя камандзіры | Макс фон Боэн |
Гру́па а́рмій Бо́эна (ням.: Heeresgruppe Boehn) — воінскае аб'яднанне імперскай Германскай арміі падчас Першай сусветнай вайны.
Удзельнічала ў баявых дзеяннях у складзе Заходняга фронта ў перыяд з 12 жніўня 1918 да 8 кастрычніка 1918 года пад камандаваннем Макса фон Боэна. Абараняла Лінію Гіндэнбурга на поўдні Артуа, паміж Уазай і Сомай.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]- 9-я армія (Генерал ад інфантэрыі Адольф фон Карлавіц): да 18 верасня
- 2-я армія (Генерал ад інфантэрыі Георг фон дэр Марвіц, пасля Адольф фон Карлавіц)
- 18-я армія (Генерал інфантэрыі Оскар фон Гуцьер)