Група галактык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Здымак чатырох з сямі галактык групы HCG 16[1].

Група галактык (абр. GrG[2], ад англ.: group of galaxies) — скопішча галактык першага парадку[3][4] (не блытаць з азначэннем «скопішча галактык», якое адносіцца да буйнейшых касмічных структур[5]). Група галактык, як правіла, складаецца з не больш за 50 аб’ектаў, яркасць кожнага з якіх парадку яркасці галактыкі Млечны Шлях. Дыяметр групы галактык звычайна не перавышае 2 мегапарсекаў, а яе маса — 10 трыльёнаў сонечных мас, але бываюць і буйнейшыя групы галактык[6]. Групы і скопішчы галактык, у сваю чаргу, могуць утвараць звышскопішчы галактык.

Наша Галактыка ёсць часткай групы галактык пад назвай Мясцовая група[7].

Уласцівасці[правіць | правіць зыходнік]

Групы галактык — найраспаўсюджанейшыя структуры галактык у Сусвеце, якія ўключаюць каля 50 % ад агульнай колькасці галактык. У іерархіі буйнамаштабнай будовы Сусвету групы галактык з’яўляюцца найменшай па памеры адзінкай скопішч галактык. Як правіла, група галактык складаецца не больш за 50 галактык і мае дыяметр ад 1 да 2 мегапарсекі (Мпк)[8]. Маса сярэдняй групы галактык складае каля 10 трыльёнаў сонечных мас, — свяцільнасць — прыкладна ў 10 мільярдаў разоў пераўзыходзіць сонечную, роскід хуткасцяў для асобных галактык складае каля 150 км/с. Дадзеныя ўласцівасці не з’яўляюцца цвёрдым азначэннем групы галактык, паколькі некаторыя буйнейшыя і масіўныя скопішчы галактык часам класіфікуюцца як галактычныя групы[6].

Дыяпазон мас групы галактык заключаны паміж масамі асобных вельмі вялікіх эліптычных галактык і масамі скопішч галактык[9]. Прыкладна палова груп галактык нашага Сусвету з’яўляюцца крыніцамі дыфузнага рэнтгенаўскага выпраменьвання, якое зыходзіць з унутрыгалактычных аблокаў плазмы. Групы галактык, якія з’яўляюцца крыніцамі рэнтгенаўскіх прамянёў, утрымоўваюць у сабе галактыкі, узніклыя ў пачатку эвалюцыі Сусвету. Рэнтгенаўскае выпраменьванне зыходзіць з зон, размешчаных усярэдзіне груп галактыкі і працягласцю ў 10-50 % ад радыусу такіх груп, які ў сярэднім складае парадку 50-500 кілапарсекаў[10].

Тыпы груп галактык[правіць | правіць зыходнік]

Выдзяляюць некалькі падтыпаў груп галактык.

Кампактныя групы[правіць | правіць зыходнік]

Квінтэт Стэфана, здымак з касмічнага тэлескопа «Джэймс Уэб».

Кампактная група, як правіла, складаецца з невялікай колькасці галактык (звычайна каля пяці) і размешчана ў непасрэднай блізкасці ад іншых галактык і іхніх утварэнняў[11]. Першай кампактнай групай галактык быў Квінтэт Стэфана, адкрыты ў 1877 годзе французскім астраномам Эдуарам Стэфанам[12]. Квінтэт Стэфана названы ў гонар кампактнай групы з чатырох галактык плюс нязвязаная галактыка пярэдняга плана[11]. У 1982 годзе Пол Хіксан склаў каталог HCG, які ўключае каля 100 груп галактык[13].

Кампактныя групы галактык наглядна дэманструюць уплыў цёмнай матэрыі, паколькі іхняя назіраная маса значна менш за неабходную для гравітацыйнага ўтрымання галактык у злучанай групе. Кампактныя групы галактык не з’яўляюцца дынамічна ўстойлівымі на працягу часу Хабла, што сведчыць аб іхняй эвалюцыі ў выніку зліцця на часавых прамежках парадку ўзросту Сусвету[11].

Выкапнёвыя групы[правіць | правіць зыходнік]

У англамоўнай літаратуры вылучаецца тып «выкапнёвых» (англ.: fossil) груп галактык, гэтае абазначэнне пакуль не мае аналага ў беларускамоўнай традыцыі. «Выкапнёвыя» групы галактык з’яўляюцца канчатковым вынікам зліцця галактык у межах іхняй звычайнай групы. Фізічны працэс, які суправаджае зліццё галактык (страта моманту і кінетычнай энергіі з прычыны гравітацыйнага ўзаемадзеяння з навакольным рэчывам) атрымаў назву «дынамічнае трэнне», яно ўпершыню падрабязна абмяркоўвалася С. Чандрасекарам у 1943 годзе[14][15][16]. Такім чынам, «выкапнёвыя» групы ўяўляюць вялікую цікавасць для вывучэння працэсаў узнікнення і эвалюцыі галактык і ўнутрыгалактычнага асяроддзя ў ізаляванай сістэме. «Выкапнёвыя» групы могуць утрымоўваць карлікавыя галактыкі, якія яшчэ не прайшлі зліцця, але больш масіўныя аб’екты гэтых груп зліваюцца ў цэнтральнай галактыцы[10][11].

Бліжэйшая да Млечнага Шляху выкапнёвая група — NGC 6482, эліптычная галактыка ў сузор’і Геркулеса, размешчаная на адлегласці прыкладна 180 мільёнаў светлавых гадоў[17].

Протагрупы[правіць | правіць зыходнік]

Протагрупы — гэта групы галактык, якія знаходзяцца ў працэсе ўтварэння[18]. Яны змяшчаюць галактыкі і Протагалактыкі, заключаныя ў гіпатэтычныя гало цёмнай матэрыі, якія знаходзяцца ў працэсе зліцця ў групавыя ўтварэнні[19].

Спіс[правіць | правіць зыходнік]

Найвядомейшыя групы галактык
Група Заўвагі
Мясцовая група Уключае Млечны Шлях, дзе знаходзіцца Сонечная сістэма.
Квінтэт Стэфана Група з пяці галактык у сузор’і Пегаса.
Квартэт Роберта Кампактнае скопішча галактык у сузор’і Фенікса.
Група Куля[en] Назву атрымала ад скопішча галактык Куля.
Гэта няпоўны спіс груп галактык, поўнейшы знаходзіцца ў іншым артыкуле.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Hubble views a bizarre cosmic quartet. Архівавана з першакрыніцы 19 чэрвеня 2015. Праверана 19 чэрвеня 2015.
  2. Object classification in SIMBAD. SIMBAD (Лістапад 2013).
  3. Hartmut Frommert. Groups and Clusters of Galaxies with Messier objects. SEDS. Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2015. Праверана 19 сакавіка 2015.
  4. Object classification in SIMBAD. SIMBAD. Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2015. Праверана 19 сакавіка 2015.
  5. Sparke, L. S., Gallagher, J. S. Galaxies in the Universe: an Introduction (англ.). — 2nd. — Cambridge University Press, 2007. — С. 278. — ISBN 9780521671866.
  6. а б UTK Physics Dept. Groups of Galaxies. University of Tennessee, Knoville. Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2012. Праверана 27 верасня 2012.
  7. Mike Irwin. The Local Group. Архівавана з першакрыніцы 19 чэрвеня 2019. Праверана 7 лістапада 2009.
  8. порядка 3 - 6×1022 м
  9. Muñoz, R. P.; Motta, V.; Verdugo, T.; Garrido, F.; Limousin, M.; Padilla, N.; Foëx, G.; Cabanac, R.; Gavazzi, R.; Barrientos, L. F.; Richard, J. Dynamical analysis of strong-lensing galaxy groups at intermediate redshift(англ.) // Astronomy and Astrophysics : journal. — 2013. — April — Т. 552. — С. 18. — DOI:10.1051/0004-6361/201118513Bibcode2013A&A...552A..80MarΧiv:1212.2624
  10. а б Mulchaey, John S. X-ray Properties of Groups of Galaxies(англ.) // Annual Review of Astronomy and Astrophysics[en] : journal. — 2000. — September — Т. 38. — С. 289—335. — DOI:10.1146/annurev.astro.38.1.289Bibcode2000ARA&A..38..289MarΧiv:astro-ph/0009379 Архівавана з першакрыніцы 31 снежня 2019.
  11. а б в г Paul Hickson Compact Groups of Galaxies(англ.) // Annual Review of Astronomy and Astrophysics  (англ.) : journal. — 1997. — Т. 35. — С. 357—388. — DOI:10.1146/annurev.astro.35.1.357Bibcode1997ARA&A..35..357HarΧiv:astro-ph/9710289 Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2011.
  12. M. Stephan Nebulæ (new) discovered and observed at the observatory of Marseilles, 1876 and 1877, M. Stephan(англ.) // Monthly Notices of the Royal Astronomical Society : journal. — Oxford University Press, 1877. — Т. 37. — С. 334. — DOI:10.1093/mnras/37.6.334Bibcode1877MNRAS..37..334S
  13. Hickson, Paul Systematic properties of compact groups of galaxies(англ.) // The Astrophysical Journal : journal. — IOP Publishing, 1982. — Т. 255. — С. 382—391. — DOI:10.1086/159838Bibcode1982ApJ...255..382H
  14. Chandrasekhar, S. (1943). Dynamical Friction. I. General Considerations: the Coefficient of Dynamical Friction. Astrophysical Journal. Vol. 97. pp. 255–262. Bibcode:1943ApJ....97..255C. doi:10.1086/144517.
  15. Chandrasekhar, S. (1943). Dynamical Friction. II. The Rate of Escape of Stars from Clusters and the Evidence for the Operation of Dynamical Friction. Astrophysical Journal. Vol. 97. pp. 263–273. Bibcode:1943ApJ....97..263C. doi:10.1086/144518.
  16. Chandrasekhar, S. (1943). Dynamical Friction. III. a More Exact Theory of the Rate of Escape of Stars from Clusters. Astrophysical Journal. Vol. 98. pp. 54–60. Bibcode:1943ApJ....98...54C. doi:10.1086/144544.
  17. An old galaxy group: Chandra X-ray observations of the nearby fossil group NGC 6482. Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2019. Праверана 23 кастрычніка 2019.
  18. Yujin Yang. Testing Both Modes of Galaxy Formation: A Closer Look at Galaxy Mergers and Gas Accretion (англ.). — University of Arizona. — ProQuest[en], 2008. — С. 205. — ISBN 9780549692300.
  19. C. Diener; S. J. Lilly; C. Knobel; G. Zamorani; G. Lemson; P. Kampczyk; N. Scoville; C. M. Carollo; T. Contini; J.-P. Kneib; O. Le Fevre; V. Mainieri; A. Renzini; M. Scodeggio; S. Bardelli; M. Bolzonella; A. Bongiorno; K. Caputi; O. Cucciati; S. de la Torre; L. de Ravel; P. Franzetti; B. Garilli; A. Iovino; K. Kovač; F. Lamareille; J.-F. Le Borgne; V. Le Brun; C. Maier; M. Mignoli; R. Pello, Y. Peng, E. Perez Montero, V. Presotto, J. Silverman, M. Tanaka, L. Tasca, L. Tresse, D. Vergani, E. Zucca, R. Bordoloi, A. Cappi, A. Cimatti, G. Coppa, A. M. Koekemoer, C. López-Sanjuan, H. J. McCracken, M. Moresco, P. Nair, L. Pozzetti, N. Welikala Proto-groups at 1.8<z<3 in the zCOSMOS-deep sample(англ.) // The Astrophysical Journal : journal. — IOP Publishing, 2013. — Т. 765. — С. 11. — DOI:10.1088/0004-637X/765/2/109Bibcode2013ApJ...765..109DarΧiv:1210.2723

Спасылки[правіць | правіць зыходнік]