Група савецкіх ваенных спецыялістаў у В’етнаме

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Група савецкіх ваенных спецыялістаў у Дэмакратычнай Рэспубліцы В’етнам
1-й Учебный центр ЗРВ, созданный во Вьетнаме.jpgІнструктарска-выкладчыцкі склад 1-га вучэбнага цэнтра зенітна-ракетных войскаў ВНА, створанага савецкімі ваеннымі спецыялістамі ў В’етнаме, 1965 год
Гады існавання 19611991
Краіна Flag of Vietnam.svg В’етнам
Падпарадкаванне Flag of the Soviet Union.svg СССРFlag of Russia 1991-1993.svg Расія
Тып група лётчыкаў-транспартнікаў (1961—1965)
група ваенных спецыялістаў (1965—1974)
ваенна-саветніцкая група (1974—1991)
пункт матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння (1991—2002)
Функцыя ваенная дапамога
Колькасць вар’іравалася у залежнасці ад пастаўленых задач
Дыслакацыя Ханой, Хайфон
Удзел у В’етнамская вайна, Грамадзянская вайна ў Лаосе, Грамадзянская вайна ў Камбоджы, Кітайска-в’етнамская вайна,Кітайска-в'етнамскія узброеныя сутыкненні (1979—1990)

Група савецкіх ваенных спецыялістаў у Дэмакратычнай Рэспубліцы В’етнам (руск.: Группа советских военных специалистов во Вьетнаме, в’етн.: Đoàn cố vấn quân sự Liên Xô tại Việt Nam) — зводнае воінскае фарміраванне Узброеных Сіл СССР, накіраванае ў Дэмакратычную Рэспубліку В’етнам (ДРВ) па запрашэнні ўрада краіны і асабіста Хо Шы Міна якая аказвала ваенную і інжынерна-тэхнічную дапамогу В’етнамскай народнай арміі (ВНА) і Нацыянальнаму фронту вызвалення Паўднёвага В'етнама (НФВПВ). Па дадзеных галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба ВС СССР, за перыяд з ліпеня 1965 года па снежань 1974 года ў гэтую краіну ў якасці савецкіх ваенных спецыялістаў было накіравана 6359 генералаў і афіцэраў і больш за 4,5 тыс. салдат і сяржантаў тэрміновай службы[1]. Савецкія сілы прынялі прамы ўдзел у В’етнамскай вайне, адлюстроўваючы паветраныя атакі ВПС ЗША на Паўночны В’етнам[2], займаючыся падрыхтоўкай ваенных спецыялістаў[3], агентурнай працай[4] і, па вельмі спрэчнай інфармацыі, праводзячы рэйды ў тыле праціўніка[4].

В’етнамская вайна[правіць | правіць зыходнік]

Першы этап (1955—1965)[правіць | правіць зыходнік]

Па выніках Індакітайскай вайны (1946—1954) В’етнам атрымаў незалежнасць ад Францыі, але краіна была падзелена на дзве часткі: на поўначы была абвешчаная Дэмакратычная Рэспубліка В’етнам, падтрыманая СССР і Кітаем, а на поўдні — Рэспубліка В’етнам, падтрыманая ЗША. Згодна з умовамі Жэнеўскага пагаднення 1954 года, у абодвух рэгіёнах павінны былі прайсці ўсеагульныя выбары, якія б спрыялі аб’яднанню краіны. Аднак паўднёвы ўрад на чале з Нго Дзінь З’емам раптам адмовіўся праводзіць выбары, што прывяло да росту незадаволенасць сярод апазіцыі. Неўзабаве ў краіне разгарнулася грамадзянская вайна, дзе ўрадавым сілам супрацьстаяў пракамуністычны НФВПВ, больш вядомы як В’етконг[5].

У канцы 50-х—пачатку 1960-х СССР і ЗША адправілі невялікія групы вайскоўцаў для дапамогі дружалюбным рэжымам.

Па лініі памежных войскаў КДБ СССР у краіне ў 19571961 гадах працаваў Н. Ф. Карацупа, займаючыся стварэннем і навучаннем мясцовых памежных войскаў. Адна з памежных застаў у В’етнаме была названая яго імем[6]. Спецыялісты Міністэрства абароны СССР, у малой колькасці, таксама знаходзіліся ў краіне. Так, у 1960 годзе, па просьбе в’етнамскага ўрада, камандуючым ВТА СССР маршалам авіяцыі Н. С. Скрыпка туды была адпраўлена група савецкіх лётчыкаў для арганізацыі навучання в’етнамскіх авіятараў і ажыццяўлення паветраных перавозак[3].

У пачатку 1960-х гадоў на тэрыторыі В’етнама і Лаоса пастаянна грунтаваліся авіяцыйныя эскадрыллі Лі-2 і Іл-14, якія выконвалі баявыя палёты па перакідцы войскаў і грузаў[7]. У 1961 годзе ў В’етнаме працавалі экіпажы 319-га асобнага Чырванасцяжнага верталётнага палка ім. У. І. Леніна[8]. У 1964 годзе ў краіне знаходзіўся 339-ы ваенна-транспартны авіяцыйны полк, які займаўся перавозкамі войскаў, баявой тэхнікі і боепрыпасаў у В’етнам[9]. З 1961 па 1964 год у краіне працавалі лётчыкі 11-й асобнай арміі супрацьпаветранай абароны[10]

Аказваючы дапамогу Лаосу ў 19601963 гадах, экіпажы ВТА СССР выканалі звыш 1900 баявых вылетаў з налётам 4270 гадзін, перавезлі 7460 чалавек і 1000 тон грузаў, у тым ліку з выкідкай парашутным спосабам з тэрыторыі дэмакратычнага В’етнама на аэрадромы і пляцоўкі ў Лаосе [11]

Другі этап (1965—1973)[правіць | правіць зыходнік]

Савецкія вайскоўцы разам з в’етнамскімі дзецьмі, Хайфон, 1966/7 год.

6 ліпеня 1965 года, у адпаведнасці з раней падпісанымі пагадненнямі, Савет Міністраў СССР прыняў пастанову № 525-200, на падставе якога ў ДРВ была створана група савецкіх ваенных спецыялістаў (СВС). У адпаведнасці з міжурадавым пагадненнем, 16 красавіка 1965 года ў Ханой прыбыла група савецкіх ваенных спецыялістаў[12]. У той жа дзень праз тэрыторыю КНР эшалонам прыбылі каля двухсот зенітчыкаў-ракетчыкаў з Бакінскай акругі СПА разам з тэхнікай[13].

На пачатковым этапе вайны паміж ваенна-палітычным кіраўніцтвам В‚етнама, Кітая і Савецкага Саюза складваліся вельмі няпростыя адносіны. Разыходжанне пазіцый бакоў выразна выявілася ў ходзе візітаў у СССР у студзені—лютым 1964 года дэлегацыі Партыі працоўных В’етнама на чале з яе першым сакратаром Ле Зуанам і дэлегацыі НФВПВ, якая наведала Савецкі Саюз летам таго ж года. Просьбы в’етнамскага боку аб павелічэнні дапамогі зброяй і боепрыпасамі, а таксама аб адкрыцці пастаяннага прадстаўніцтва В’етконга ў Маскве былі сустрэтыя савецкім кіраўніцтвам больш чым стрымана: пасля нашумелага Карыбскага крызісу 1962 года М. С. Хрушчоў прытрымліваўся лініі на паляпшэнне адносін з Вашынгтонам і відавочна не жадаў новага прамога сутыкнення Савецкага Саюза і ЗША зараз ужо ў Паўднёва-Усходняй Азіі. Адхіленне ў кастрычніку 1964 года Хрушчова ад улады прывяло да пэўнага павароту ў савецка-в’етнамскіх адносінах[1]. У пачатку лютага 1965 года ў В’етнам з візітам прыбыла партыйна-ўрадавая дэлегацыя на чале са старшынёй Савета Міністраў СССР А. М. Касыгіным. Падпісаныя па выніках візіту двухбаковыя пагадненні, — у прыватнасці, міжурадавае пагадненне аб аказанні ДРВ усебаковай дапамогі ў адлюстраванні паветранай агрэсіі ЗША, — стварылі неабходныя перадумовы для шырокага савецка-в’етнамскага эканамічнага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва[14].

З 1965 года в’етнамскі бок стаў атрымліваць неабходныя віды савецкага ўзбраення, асабліва для сіл супрацьпаветранай абароны (СПА). Доля ваеннай дапамогі склала 60% ад агульнай эканамічнай. У 1968 годзе дапамога Савецкага Саюза ДРВ склала каля 542 млн рублёў, прычым вялікая яе частка (361 млн рублёў) была прадастаўлена на бязвыплатнай аснове.

Паралельна з пастаўкамі ваеннай маёмасці пачалося навучанне асабістага складу В’етнамскай Народнай Арміі ў савецкіх ваенных навучальных установах. У краіны перакідваліся новыя партыі ўзбраення, у тым ліку зенітна-ракетныя комплексы (ЗРК) СА-75 «Дзвіна», знішчальнікі МіГ-17 і МіГ-21, знішчальнікі-бамбавікі Су-17, бамбавікі Іл-28, транспартныя самалёты Іл-14 і Лі-2, зенітная артылерыя сярэдняга і малога калібра, радыёлакацыйныя станцыі выяўлення, Тэхніка сувязі, і г.д. для дастаўкі гэтых грузаў актыўна выкарыстоўваліся ваенна-транспартныя самалёты Ан-12 і Ан-22. Найбольшай інтэнсіўнасці пастаўкі ўзбраення дасягнулі пасля 1971 года, калі паўночнав’етнамскі ўрад узгадніў пытанне аб уступленні арміі ў Паўднёвы В’етнам. У гэтай аперацыі ўдзельнічалі 14 дывізій ВНА і некалькі асобных палкоў, аснашчаных савецкай стралковай зброяй (асткова вырабленай на кітайскіх прадпрыемствах па савецкіх ліцэнзіях), танкамі Т-34 і Т-54 з інфрачырвонымі прыцэламі начнога бачання і 100-мм танкавымі гарматамі, а таксама 130-мм артсістэмамі. Паступалі з СССР і сродкі сувязі, малыя баявыя караблі і г. д.[1]

Трэці этап (1973—1975)[правіць | правіць зыходнік]

27 студзеня 1973 года амерыканцы былі вымушаныя падпісаць Парыжскае пагадненне аб спыненні бамбаванняў ДРВ і вывадзе сваіх войскаў з В’етнама на ўмовах, прапанаваных в’етнамскім бокам, а ў сакавіку таго ж года апошнія воінскія падраздзяленні ЗША пакінулі краіну[15].

Становішча, аднак, працягвала заставацца напружанай, паколькі Парыжскае пагадненне не выконвалася ні ў Паўночным, ні ў Паўднёвым В’етнамам. У 1975 годзе, калі баі ішлі ўжо на подступах да Сайгона. Аднак Узброеныя сілы ЗША былі ўжо няздольныя паўтарыць буйнамаштабнае ўварванне па прыкладзе дзесяцігадовай даўнасці: інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне знешняй разведкі КДБ СССР пад кіраўніцтвам генерал-лейтэнанта дзяржбяспекі Н. С. Лявонава ў сваім дакладзе паведаміла аб немагчымасці высадкі амерыканскага дэсанту на тэрыторыю Паўночнага В’етнама — гэта істотна палягчала задачы, якія стаялі перад ВНА[16].

Да красавіка 1975 года, пачатку кідка паўночнікаў на поўдзень, створаная групоўка ВНА валодала поўнай перавагай над арміяй сайгонскага рэжыму ў тэхніцы і ўзбраенні, што ў значнай ступені і забяспечыла ёй перамогу на тэрыторыі Паўднёвага В’етнама. Сайгонскі ўрад, нягледзячы на эканамічную і палітычную дапамогу ЗША, не змог утрымаць уладу, і вясной камуністы ўсталявалі сваю ўладу на ўсёй тэрыторыі В’етнама[15].

Пасляваенны перыяд[правіць | правіць зыходнік]

Неабходнасць у кваліфікаваных спецыялістах для навучання баявой працы на новых зенітна-ракетных комплексах С-75 і С-125 не адпала пасля заканчэння вайны, і ў канцы 1970-х гадах у В’етнаме па-ранейшаму працавалі савецкія ракетчыкі, якія выкладалі ў вучылішчы СПА Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам. З пачаткам кітайска-в’етнамскіх памежных канфліктаў у краіну таксама прыбылі афіцэры-ракетчыкі на пасады саветнікаў[17]. У канцы 1970-х гадоў, у святле росту кітайска-в’етнамскай напружанасці, в’етнамцы вырашылі засцерагчы марскія камунікацыі ад правакацый з боку ВМФ НВАК і ВМФ ЗША, і прапанавалі савецкаму баку ўмацаваць сваю прысутнасць у В’етнамскай бухце і на паўвостраве Камрань. Тут была створана база 922-га пункта матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння. Пункт функцыянаваў па 2001 год, а 4 мая 2002 года апошнія падраздзяленні Узброеных сіл РФ пакінулі паўвостраў[18].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Куминов И. Я. Советская военно-техническая помощь Вьетнаму в годы войны // Война во Вьетнаме: Взгляд сквозь годы / Институт военной истории МО РФ ; Ответственный за выпуск Н. Н. Колесник. — Материалы научно-практической конференции «Советско-вьетнамское военное и экономическое сотрудничество в годы агрессии США против ДРВ (1963—1973 гг.)». — М.: Межрегиональная общественная организация ветеранов войны во Вьетнаме, 2000. — С. 39—45. — (Без грифа «секретно»). — 400 экз.
  2. [Колесник Н. Н. Обучая, сражались и побеждали // ПВО Страны: вчера, сегодня, завтра. — Сборник. К 70-летию отражения первого налёта фашистской авиации на Москву. — М.: Руспринт, 2011. — С. 1—35. — 250 экз.
  3. 3,0 3,1 Сомов С. А. По воздушным трассам дружбы // Это незабываемое слово «Льенсо». — Сборник воспоминаний. — М.: Редакционно-издательский центр МО РФ, 2003. — 416 с. — 1 тыс. экз. — ISBN 5-213284-02801-3.
  4. 4,0 4,1 Николай Колесник: «Мы защищали Ханой»
  5. Макс Хейстингс. Вьетнам. История трагедии. 1945-1975 = Max Hastings Vietnam: An Epic Tragedy, 1945-1975. — М.: Альпина нон-фикшн, 2021. — 868 с. — ISBN 978-5-00139-264-4.
  6. Мусалов А. Легенды спецназа: Пятьдесят фактов о Карацупе // Братишка : Ежемесячный журнал подразделений специального назначения. — М.: ООО «Витязь-Братишка», 2011. — № 5.
  7. Бедретдинов И. А. Штурмовик ОКБ П. О. Сухого Су-25. — М.: Кучково поле, Р-Мажор, B & Co Publishing Group, 1994. — С. 141—142. — (Золотая серия). — 10 тыс. экз. — ISBN 5-87533-009-0.
  8. Бысенков И. Мужество: Он учил летать вертолёты // Братишка : Ежемесячный журнал подразделений специального назначения. — М.: ООО «Витязь-Братишка», 2005. — № 7.
  9. Сивухин О. Исполины белорусского неба // Армия : Журнал Вооружённых Сил Республики Беларусь. — Мн.: Издательство «Белорусский Дом печати», 2008. — № 2 (72). — С. 37. Тираж — 3800 экз. — ISSN 1819-0790.
  10. Дронов С. В. Три кита 3-го командования // Министерство обороны РФ Суворовский натиск : Газета Ордена Ленина Краснознамённого Восточного военного округа. — М.: Командование войсками ВВО, 20 августа 2011. — № 32 (19357). — С. 2. Тираж — 7 тыс. экз.
  11. Бедретдинов И. А. Штурмовик ОКБ П. О. Сухого Су-25. — М.: Кучково поле, Р-Мажор, B & Co Publishing Group, 1994. — С. 141—142. — (Золотая серия). — 10 тыс. экз. — ISBN 5-87533-009-0.
  12. Пяттоев Т. Ф. Мы помним совместную борьбу // Война во Вьетнаме… Как это было (1965—1973). — Антология. — М.: Изд-во «Экзамен», 2005. — С. 425—447. — 2 тыс. экз. — ISBN 5-472-00800-X
  13. Колесник Н. Н. Обучая, сражались и побеждали // ПВО Страны: вчера, сегодня, завтра. — Сборник. К 70-летию отражения первого налёта фашистской авиации на Москву. — М.: Руспринт, 2011. — С. 1—35. — 250 экз.
  14. Глазунов Е. П. Забыть хотя бы часть своей жизни невозможно // Война во Вьетнаме… Как это было (1965—1973). — Антология. — М.: Изд-во «Экзамен», 2005. — С. 51—73. — 2 тыс. экз. — ISBN 5-472-00800-X.
  15. 15,0 15,1 Колесник Н. Н. Вьетнам выстоял и победил // Боевое Братство : Ежемесячное ветеранское издание. — М.: ВООВ «Боевое братство», 2005. — № 7.
  16. Лашкул В. Разведчик особого назначения (HTML) (недаступная спасылка). Новости разведки и контрразведки. М.: Официальный сайт Служба внешней разведки Российской Федерации (16 снежня 2005). Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2013. Праверана 24 студзеня 2013.
  17. https://web.archive.org/web/20150213034500/http://www.vu.mil.gov.ua/index.php?part=article&id=1035%7Carchivedate%3D 2015-02-13
  18. http://www.clubadmiral.ru/camranh/index.php?i=3#text