Група інтарэсаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Групы інтарэсаў — аб’яднанне людзей з супольнымі рысамі, поглядамі або перакананнямі для правядзення ў жыццё або абароны сваіх зацікаўленасцяў. Групы ўзнікаюць на аснове ідэнтыфікацыі чалавека з прафесіяй, нацыяй, рэлігіяй, узростам і г.д. Яны могуць фармуляваць заявы, праграмы, прапановы, вызначаць сацыяльную практыку.

Віды[правіць | правіць зыходнік]

  • Абмежаваная. Прадстаўляе вузкі інтарэс сваіх сяброў.
  • Шматпраблемная. Праводзіць у жыццё зацікаўленасці, шырэйшыя за інтарэсы ўласна сваіх сяброў.
  • Аднапраблемная (Адной праблемы). Узнікае ў адказ на спрэчнае грамадскае пытанне.
  • Падтрымкі. Заснавана на грамадскіх пачатках, каб выказваць нерэчыўныя зацікаўленасці.
  • Ціску. Мае за адзіную мэту ўплыў на ўрад.

Карысць ад удзелу[правіць | правіць зыходнік]

1. Рэчыўная:

  • Узнагарода, заробак;
  • Паслуга або зніжка на яе.

2. Духоўная:

  • Далучанасць да людзей, узаемадзеянне з імі;
  • Пачуццё адзінства і прыналежнасці;
  • Пачуццё грамадскага сумлення;
  • Вызначэнне або ўмацаванне разумення кірунку жыцця.

3. Грамадская:

Прызначэнне[правіць | правіць зыходнік]

  • Уплыў на ўрад для дастатку сваіх сяброў.
  • Крыніца звестак для урада.
  • Прадстаўніцтва (або ўзрушэнне). Водгук на дзеянне ўрада.
  • Дапамога ва ўзаконьванні дзяржаўнага ладу праз дзеянне ў яго рамках.
  • Перашкода засяроджанню ўлады праз самастойнасць у сваім абсягу дзейнасці і спабор з іншымі зацікаўленымі згуртаваннямі. З прычыны ж зацікаўлення толькі асобнымі бакамі жыцця сваіх сяброў не імкнецца да ўсеабдымнага панавання над імі.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

  • Паведамленне патрабаванняў;
  • Лабізм;
  • Перакананне і грашовая ды перадвыбарчая падтрымка вылучэнца на пасаду;
  • Страйк;
  • Байкот;
  • Зварот у суд[1].

Зноскі

  1. Канфлікт і кампраміс: Уводзіны ў палітычную навуку / Уінтэр Герберт Р., Белоўз Томас Дж.; Навук. рэд. В. Маруцік; Пер. з англ. В. Маруціка. — Мн.: Тэхналогія, 2002. — 507 с. ISBN 985-458-074-1 — Старонкі 139—151, 161—169.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бубнаў Ю. М., Пушкін І. А. Паліталогія: Курс лекцый. — Магілёў: УА МДУХ, 2006.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]