Групенфюрар

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Групенфюрэр)
Jump to navigation Jump to search

Групенфю́рар (ад ням.: Gruppenführer) — камандзір аддзялення, або генерал войскаў СС у нацысцкай Германіі.

Амысловае званне групенфюрар (камандзір аддзялення) як унтэр-афіцэрскае выкарыстоўвалася ў некаторых напаўваенных фарміраваннях, напрыклад у службе папярэджання пра налёты (ням.: Luftschutz-Warndienstes) у ППА рэйха, службе дапамогі (ням.: Sicherheits- und Hilfsdienst) і інш. У фольксштурме гэта званне адпавядала званню армейскага ўнтар-афіцэра і прысвойвалася камандзірам аддзяленняў.

У ГДР гэта спецыяльнае званне было першасным званнем малодшага начальніцкага складу ў падраздзяленнях (Баявых групах) рабочай міліцыі.

Варта ўлічваць, што званне групенфюрар у якасці амысловага звання выкарыстоўваецца і ў наш час, напрыклад у школе дарожнай паліцыі кантона Цюрых, знакі адрознення — па адной шасціканцовай зорцы («зорка Давіда») на пагонах.