Груша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Груша
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pyrus L.

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  25294
NCBI  3766
EOL  29920
GRIN  g:30437
IPNI  89603-3

Груша[4], ігру́ша[5] (Pyrus) — род пладовых дрэў сямейства ружакветных.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Дрэвы вышынёй 15—20 м. Крона пірамідальная. Лісце яйкападобнае, шчыльнае, бліскучае. Кветкі белыя або ружаватыя, у шчытках. Плады мясістыя, з камяністымі клеткамі, жоўтыя ці зялёныя, з румянцам або без яго. Плады ўтрымліваюць цукры, арганічныя кіслоты, вітаміны В, С, карацін.

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

У Беларусі ў дзікай прыродзе 1 від[6] — Груша лясная (Pyrus pyraster), часам разглядаецца, як падвід грушы звычайнай (Pyrus communis) — распачынальнік многіх культурных сартоў. Расце ў лісцевых лясах, хмызняках, на ўзлесках. Культывуецца ў розных раёнах Беларусі: у большай ступені на паўднёвым захадзе, у паўночна-ўсходніх рэгіёнах менш пашыраная з-за недастатковай халадаўстойлівасці. Дрэва пачынае пладаносіць на 3-4-ы год, перыяд гаспадарчага выкарыстання да 50—60 гадоў. Плады выспяваюць у жніўні — верасні.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Род уключае 69 відаў[7], якія размеркаваны ў дзвюх секцыях Pashia і Pyrus[8].

Суквецце грушы
sect. Pashia sect. Pyrus
Гібрыды
Гібрыдныя роды з удзелам прадстаўнікоў роду Груша

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Звесткі пра род Pyrus у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 107. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Раслінны свет: Тэматычны слоўнік / Склад. В. Дз. Астрэйка і інш.; навук. рэд. Л. П. Кунцэвіч, А. А. Крывіцкі. — Мн.: Беларуская навука, 2001. — 655 с. І5ВЫ 985-08-0457-2
  6. База Растения Беларуси
  7. The Plant List (2013): Pyrus
  8. Згодна GRIN (гл. картку расліны)