Грушанка малая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Грушанка малая
Pyrola minor a1.jpg
Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pyrola minor L.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23760
NCBI  93826
EOL  585655
IPNI  331828-1
TPL  kew-2410543

Грушанка малая[3], Грушніца[4] (Pyrola minor) — від шматгадовых кветкавых раслін роду Грушанка (Pyrola) сямейства Верасовыя (Ericaceae).

Сінонімы[правіць | правіць зыходнік]

У сінаніміку лацінскай назвы расліны ўваходзяць[5]:

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

У прыродзе арэал віду ахоплівае арктычныя і ўмераныя раёны Еўразіі і Паўночнай Амерыкі.

Расце ў цяністых лясах рознага складу, часцей у цёмнахвойных і іглічна-драбналістых, на глебах ад сярэднесухіх да вільготных, аддае перавагу кіслым глебам.

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая расліна з доўгім, галінастым у вузлах карэнішчам, усеяным шматлікімі даданымі каранямі, і з тонка-рабрыстым сцяблом вышынёй 12-30 см, часам некалькі скручаным.

Лісце сабранае пры аснаванні сцеблаў, яйкападобнае, шырока эліптычнае, радзей круглявае або круглява-авальнае, па краі ледзь прыкметна тупа-гародкава-пілаватае, жарсткаватае; пласцінка ліста даўжынёй 2,5—6 см, шырынёй 1-5 см, трохі даўжэй або амаль роўная хвосціку, часам карацей яго. Вышэй на сцябле маюцца 1-2 вузкіх, лінейных, завостраных, лускападобных, бураватых лістка.

Кветкі ніцыя, сабраны па 7-20 у даволі густую гронку даўжынёй 2-8,5 см. Чашачка з шырока-трохкутнымі або шырока-яйкападобнымі, завостранымі або тупаватымі долямі. Вяночак белы або ружовы, шарападобны, амаль замкнёны, дыяметрам 6-7 мм, раскрыты — не больш за 13 мм. Пялёсткі ўвагнутыя, даўжынёй каля 5 мм, шырынёй 3-3,5 мм. Слупок прамастаячы, даўжынёй 1-2 мм, акружаны тычынкамі; лычык шырокі, дыяметрам 1,5—2 мм, пяцілопасцевы.

Плодкаробачка даўжынёй 3-5,5 мм і шырынёй 3,5—7 мм.

Таксанамія[правіць | правіць зыходнік]

Від Грушанка малая ўваходзіць у род Грушанка (Pyrola) трыбы Pyroleae падсямейства Monotropoideae сямейства Верасовыя (Ericaceae) парадку Верасакветныя (Ericales).


  яшчэ 25 сямействаў
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 2 трыбы
(па Сістэме APG II)
  яшчэ да 20 відаў
           
  парадак Верасакветныя     падсямейства Monotropoideae     род Грушанка    
                   
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Верасовыя     трыба Pyroleae     від
Грушанка малая
             
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 7 падсямействаў
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 3 рода  
       

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 107. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларуси, т. III. Горы-Горкі, 1927
  5. По данным сайта ITIS (см. карточку растения).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]