Грушаўка (Нараўлянскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Грушаўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2355
Аўтамабільны код
3
Грушаўка на карце Беларусі ±
Грушаўка (Нараўлянскі раён) (Беларусь)
Грушаўка (Нараўлянскі раён)
Грушаўка (Нараўлянскі раён) (Гомельская вобласць)
Грушаўка (Нараўлянскі раён)

Гру́шаўка[1] (трансліт.: Hrušaŭka, руск.: Грушевка) — вёска ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Вербавіцкага сельсавета.

У XVII ст. гэта мясцовасць трапіла у склад Кароны Польскай, і тут жывуць рыма‑каталікі паводле веравызнання. Грушаўка належала галоўчыцкім Горватам. У 1916 г. жонкаю Станіслава Горвата стала італьянская графіня Францішка Анэля Паўленс дэ ла Рохе. Яна загадала паставіць у Грушаўцы крыж, запрасіла біскупа асвяціць месца будучай капліцы… Пабудаваць да 1917‑га не паспелі. Пры савецкай уладзе грушаўцы маліліся па хатах, ездзілі да касцёлу ў Жытомір, пасля сюды таемна наязджалі ксяндзы. Ацалеў стары крыж з касцяным Укрыжаваннем, што ставіла яшчэ пані Францішка Горват. Пад гэтым крыжам пачаліся адкрытыя маленні ў 1988 годзе. Затым быў узведзены касцёл Божае Міласэрнасці, на высокім пагорку пасярод вёскі[2].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Варша́ва
  2. nn.by

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]