Бергамотная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Груша 'Бергамотная')
Бергамотная
Класіфікацыя
Род: Груша
Від: Pyrus communis
Паходжанне
Бацькі
'Сапяжанка' × 'Дуля остзейская'

Пошук выяў на Вікісховішчы

Бергамотная — сорт грушы селекцыі Беларускага НДІ пладаводства.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Выведзены скрыжаваннем сартоў Сапяжанка і Дуля остзейская. На Беларусі пашырана ў прысядзібным садаводстве. Дрэва моцнарослае, крона акруглая, густая. Сорт зімаўстойлівы, высокаўраджайны, мала пашкоджваецца хваробамі. Плоданашэнне пачынае на б—7-ы год. Плады сярэдняй велічыні (110—120 г), шарападобныя, злёгку сплясканыя. Скурка светла-жоўтая з малінавым румянцам. Мякаць белая, рыхлая, сакаўная, салодкая, добрага смаку. Спажывецкая спеласць настае ў сярэдзіне жніўня.

Удзел у іншых сартах[правіць | правіць зыходнік]

Груша 'Бергамотная' была выкарыстана пры стварэнні сорта 'Перун'[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]