Усерасійскі фестываль аўтарскай песні імя Валерыя Грушына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Грушынскі фестываль)

Грушынскі фестываль — песенны фестываль, які з 1968 года рэгулярна праводзіцца пад Самарай на Маструкоўскіх азёрах.

Фестываль названы у памяць пра Валерыя Грушына (1944—1967), студэнта Куйбышаўскага авіяцыйнага інстытута імя С. П. Каралева, які загінуў падчас турыстычнага паходу па рацэ Уда (Сібір), ратуючы начальніка метэастанцыі Хадома і яго дзяцей.

Штогод на Грушынскі фестываль з’язджаюцца сотні тысяч аматараў песні з усяго свету. Тэматыкай фэсту на працягу яго гісторыі была турыстычная, студэнцкая, патрыятычная, аўтарская песня. У эпоху СССР фармальнае шэфства над фестывалям ажыццяўляў УЛКСМ. З канца 1990-х фестываль пачаў камерцыялізавацца і губляць сваю арыентацыю выключна на аўтарскую песню.