Грыбная скала
| Грыбная скала | |
|---|---|
| мальт.: Il-Ġebla tal-Ġeneral | |
| Характарыстыкі | |
| Плошча |
|
| Насельніцтва |
|
| Размяшчэнне | |
| 36°02′48″ пн. ш. 14°11′19″ у. д.HGЯO | |
Грыбная скала (мальт.: Il-Ġebla tal-Ġeneral, літар. Генеральская скала) — маленькі астравок, створаны 60-мятровым масівам вапняка на ўваходзе ў бухту, размешчаную непадалёку ад Дуэйра, на востраве Гоца, які ўваходзіць у Мальтыйскі архіпелаг.
Генерал Мальтыйскага ордэна адкрыў на спадзістай вяршыні скалы рэдкую клубневую расліну, падвід роду Фукус (Fucus) Cynomorium, памылкова названую грыбом (Fungus). Гэтай расліне з агідным пахам прыпісваліся лекавыя ўласцівасці, і рыцары выкарыстоўвалі яе як кроваспыняльны сродак для ран і лекаваліся пры дызентэрыі. Расліна лічылася настолькі каштоўнай, што яе нярэдка дарылі арыстакратам і выдатным наведвальнікам Мальтыйскіх астравоў. Вялікі магістр Мальтыйскага ордэна Мануэль Пінту дэ Фонсэка (англ.: Manuel Pinto de Fonseca) у 1746 годзе забараніў наведванне скалы (парушальнікі караліся трохгадовым зняволеннем на галерах), устанавіў пастаянную варту і нават пабудаваў хісткае збудаванне, па тыпу канатнай дарогі (карзіну, падвешаную да вяроўкі), якое злучала скалу з размешчаным у 50 метрах востравам Гоца. Пазней стала ясна, што ўсе гэтыя намаганні былі ні да чаго, бо Fucus coccineus melitensis не мае лекавых уласцівасцей.
У наш час Грыбная скала з’яўляецца прыродным заказнікам, але прыбрэжная зона адкрыта для купальшчыкаў і нырцоў.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
