Грыбны завулак (Мінск)
Выгляд
| Грыбны завулак Мінск | |
|---|---|
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | Беларусь |
| Горад | Мінск |
| Раён | Заводскі |
| Гістарычны раён | Паўночны пасёлак |
| Працягласць | каля 980 м[1] |
| Найбліжэйшыя станцыі метро |
|
| Паштовы індэкс | 220137[2] |
| на Яндэкс.Картах | |
Грыбны завулак — завулак у Паўночным пасёлку Заводскага раёна Мінска. Забудова завулка складаецца з некалькіх жылых шматпавярховых дамоў і шматлікіх дамоў сядзібнага тыпу[1]. У архітэктурнай базе Photobuildings ёсць звесткі пра 9-павярховы дом 28, пабудаваны па праекце "М-464" у 1989-1990 гг[3]. Завулак ідзе ад скрыжавання з вуліцай Несцерава да скрыжавання з Ахоцкай вуліцай, паралельна Брацкаму завулку[4]. Таксама перасякае вуліцы Пажарскага, Арцёма, Барвовую, Чакаліна, Сечанава і Балотнікова.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- Завулак агінае сквер "Лужок" другім поясам пасля Брацкага завулка. У раёне дамоў 47 і 50 Грыбны завулак робіць прамы паварот на паўночны захад, а потым у раёне дома 72, яшчэ раз робіць паварот на захад і ідзе перпендыкулярна Ахоцкай вуліцы, пры тым, што пачынаецца гэты завулак паралельна Ахоцкай[4].