Грызельда Сапега
| Грызельда Сапега | |
|---|---|
| | |
| Герб «Касцеша» | |
| Нараджэнне | невядома |
| Смерць | 10 красавіка 1633 ці 21 студзеня 1633[1] |
| Месца пахавання | |
| Род | Вадынскія |
| Бацька | Ян Вадынскі[d][1] |
| Маці | Соф’я з Сабескіх[d][1] |
| Муж | Ян Станіслаў Сапега[2][1] |
| Грамадзянства | |
Грызельда Сапега, народжаная Вадынская (? — 10 красавіка 1633) — жонка маршалка вялікага літоўскага Яна Станіслава Сапегі[3].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дачка Яна Вадынскага, ваяводы падляшскага (пам. 1616) і Соф’і Сабескай, ваяводзінкі люблінскай; стрыечная сястра караля Яна III Сабескага[4]. Яе братамі былі кашталяны падляшскія Марк і Анджэй Вадынскія
Была ўзята прыёмнай дачкой у сям’ю сваёй бяздзетнай цёткі па маці Аляксандры Марыяны Весялоўскай (да 1588 — каля 1648) і яе мужа Крыштафа Весялоўскага (пам. 1637), вялікага маршалка літоўскага[3][4].
З 1632 года стала другой жонкай Яна Станіслава Сапегі (1589—1635), маршалка вялікага літоўскага[3][4].

Памерла 10 красавіка 1633 года.
У мастацтве
[правіць | правіць зыходнік]Захаваўся партрэт у сармацкім стылі работы невядомага гродзенскага мастака. Грызельда паказана на ім у адзенні замужняй жанчыны, значыць, партрэт мог быць створаны з 1632, калі яна выйшла замуж, і да 10 красавіка 1633, калі яна памерла[4].
Зноскі
- ↑ а б в г д Т. Яшчолт, Г. Рыжэўскі Крыштаф Весялоўскі гербу Агеньчык і яго тэстамент // Архіварыус — Мн.: Дзяржкамархіў, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, 2008. — вып. 6. — С. 91. — ISSN 2225-4412
- ↑ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 56. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ а б в Sapiehowie. Petersburg. 1891. T. 2 S. 9-10
- ↑ а б в г Высоцкая Н. Ф. Жывапіс барока Беларусі. — Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2003. — С. 42-43. — 304 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0253-9.