Грымайліў
| Пасёлак гарадскога тыпу | |||
| Грымайліў | |||
|---|---|---|---|
| укр.: Гримайлів | |||
|
|||
| 49°19′43″ пн. ш. 26°00′33″ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Вобласць | Цярнопальская вобласць | ||
| Раён | Чарткіўскі раён | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Першая згадка | 1595 | ||
| Ранейшыя назвы | Грымаліў, Grzymałów | ||
| ПГТ з | 1956 | ||
| Плошча | 10 км² | ||
| Вышыня цэнтра | 293 м | ||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва | 1750 чалавек (2022) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | +380-3557 | ||
| Паштовы індэкс | 48210 | ||
| КААТУУ | 6121655400 | ||
| w1.c1.rada.gov.ua/pls/z7… | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Грымайліў[1] (укр.: Гримайлів) — пасёлак гарадскога тыпу ў Чарткіўскім раёне Цярнопальскай вобласці Украіны, цэнтр аб’яднанай тэрытарыяльнай грамады.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Грымайлаў размешчаны на абодвух берагах рэчкі Гныла, якая ўпадае ў Збруч, на паўднёва-ўсходняй ўскраіне Цярнопальскай вобласці, знаходзіцца ў заходняй частцы Падольскага плато.
Пасёлак — кампактны населены пункт, у цэнтры якога размешчаны пасялковы савет, бальніца, тры школы, гандлёвыя прадпрыемствы, аўтобусная станцыя, каўбасны цэх, адміністрацыя запаведніка «Медаборы».
Праз Грымайлаў пралягла аўтадарога Цярнопаль — Скалат — Жванец (Камянец-Падольскі раён), з мястэчка пачынаецца аўтадарога Грымайлаў — Харосткіў — Яблуніў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У канцы XVI ст. Грымайліў належаў да роду Людзіцкіх герба Грымала. Менавіта яны спрыялі ўзвядзенню тут на мяжы XVI і XVII ст. на левым схіле яра ракі Гныла абарончага замку ў выглядзе набліжанага да квадрата прамавугольніка, акружанага равамі і валамі з чатырма 6-бакавымі вежамі на кутах. Уваходныя вароты знаходзіліся з усходняга боку.
Разбураныя замкавыя сцены былі ўмацаваныя пры садзейнічанні аднаго з наступных уладальнікаў — Адама Мікалая Сяняўскага, вялікага гетмана кароннага ў пачатку XVIII ст. У 1716 г. ён перанёс сюды заснаваную ў 1609 г. ў Глебаве рымска-каталіцкую парафію. У 1720 г. мястэчка атрымала магдэбургскае права. Пазней Грымайліў належаў магнацкім родах князёў Чертарыйскіх і Любамірскіх.
Спачатку ў мястэчку існавала два рамесных цэха: муляроў і цесляроў. Штогод дазвалялася праводзіць 8 кірмашоў і штотыдзень ажыццяўляць таргі быдлам, збожжам, рамеснымі вырабамі і інш. У першай палове XVIII ст. ужо існавала 7 рамесных цэхаў: ганчарны, бондарскі, кавальскі, ткацкі, кушнерскі, кравецкі і шавецкі.
У 1831 г. маёнтак купіў Антым Нікаравіч, камендант акадэмічнага корпуса народнай гвардыі ў Львове. Яго дачка Юлія выйшла замуж за графа Леанарда Пінінскага, які назаўжды асел у Грымайлаве і праславіўся як добры, разважлівы гаспадар. Ён пабудаваў першы паравы млын у Усходняй Галічыне. Менавіта гэты ўласнік заклаў велізарны і стыльны парк у англійскім стылі. Яшчэ да закладкі парку Нікаравіч перабудаваў замак на палац, зваліўшы тры крыла і дзве вежы, пакінуўшы толькі дзве вежы і паўднёвае крыло, і прыбудаваўшы цыліндрычную высокую гадзіннікавую вежу. Пасля смерці графа Леанарда Пінінскага Грымайліў наведаў яго сын Леон, намеснік Галічыны і рэктар Львоўскага універсітэта.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»

