Грычун чырвонагаловы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Грычун чырвонагаловы
Lanius senator01 new.jpg
Самка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lanius senator Linnaeus, 1758

Арэал
выява

     Гнездавы арэал

     Міграцыі
Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  560732
NCBI  187436
EOL  1050932
FW  369529

Грычун (саракуш) чырвонагаловы (Lanius senator) — птушка сямейства саракушавых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела 17-19 см, размах крылаў 26-28 см. Чорна-белы з iржава-рыжым верхам галавы. На крылах i надхвосці белыя плямы. Маладыя карычневыя, з палоскамi i светлымi плямкамi на спiне i надхвосці, падобныя да самкi i маладых малога грычуна. Спеў — цiхае шчабятанне з iмiтацыямi галасоў iншых птушак.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Арэал: Еўропа (акрамя Iрландыi, поўначы i ўсходу Вялiкабрытанii), Малая Азія, Блізкі Усход, Iран, Паўночная Афрыка. З XIX ст. колькасць птушак памяншаецца i адбываецца скарачэнне арэала.

Насяляе сухiя паўадкрытыя i адкрытыя мясцiны з зараснікаміi асобнымi дрэвамi паркавага тыпу на пясчаных глебах, алеi, ускрайкi сухiх бароў, старыя сады, паркi, жывыя агароджы з высокiх калючых кустоў. У Iспанii — дубовыя лясы да 2000 м над у.м., хоць у Пiрэнеях даходзiць толькi да 1500 м. У Афрыцы — рэдкiя дубовыя лясы, хоць i аддае перавагу антрапагенным ландшафтам з дрэвамi. У Арменii — камянiстыя схiлы гор, парослыя кустамi.

Пералёты від. Залятае на поўнач i ўсход Еўропы (Iсландыя, Вялiкабрытанiя, Iрландыя, Данiя, Нарвегiя, Швецыя, Фiнляндыя, Эстонiя, Мадэйра). На Беларусі вельмі рэдкі, выпадкова залётны від. Месцы зiмовак: Экватарыяльная Афрыка i поўдзень Аравiйскага п-ва.

Асаблівасці біяогіі[правіць | правіць зыходнік]

Гняздо ў развiлцы галiнак кроны цi доўгiх бакавых сукоў (пераважна соснаў, алiвак iпладовых дрэў), часцей за ўсё на вышынi 6-10 м ад зямлi, або ў густапераплеценыхкустах на вышынi 1-2,2 м. Знешняя частка са сцёблаў травянiстых раслiн, сухой травы з прымессю карэньчыкаў, часам з уплеценымi нiткамi, вяроўкамi, паперай i г.д. Унутраная частка з травянiстых раслiн (часта з кветкамi), якiя бачныя праз знешнi слой. Высцiлка з даволi тоўстага слоя шэрсцi i пёраў з прымессю воўны, карэння i раслiннага пуху, часам моху.

Яйкi (5-6, часам 4-7) звычайна падоўжаныя, з тупым вузейшым канцом. Афарбоўка вельмi падобная да L. collurio. Фон бледны да алiўкава-зялёнага, пясчаны, шаравата-белы, значна радзей — чырвона-жоўты цi карычневы. Крапінкi i плямкi карычневыя да бледна-алiўкавых, утвараюць вянок вакол шырэйшага канца. Яйкi пясчанага або чырванаватага колеру маюць чырвона-карычневую або пурпуровую плямiстасць.

Падвiды[правіць | правіць зыходнік]

  • L. s. senator — большая частка Еўропы i Малая Азiя;
  • L. s. badius — Балеары, Сардзінiя, Корсiка;
  • L. s. rutilans (cін. L. s. weigoldi) — Пiрэнейскi п-аў i Паўночна-Заходняя Афрыка
  • L. s. fluckigeri — Паўночна-Заходняя Афрыка;
  • L. s. niloticus — Кiпр, Блізкі Усход, Iран, Каўказ.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X