Перайсці да зместу

Грэбнік звычайны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Грэбнік звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cynosurus cristatus L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  41624
NCBI  211939
EOL  1114875
GRIN  t:12879
IPNI  397168-1
TPL  kew-406467

Грэ́бнік звычайны[1][2], Грабеннік звычайны (Cynosurus cristatus) — від кветкавых раслін з роду Грэбнік (Cynosurus) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Грэбник звычайны, аўсяніца, грэбнік[3][4].

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—60 см. Сцябло прамастойнае, баразнаватае. Лісце чаргаванае, суцэльнае, вузкае, пляскатае, з гладкім краем, сядзячае. Кветкавыя каласкі дробныя, сабраныя ў коласападобную мяцёлку па 1—4 на галінцы. Плод — зярняўка.

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і Міжземнамор’я. Натуралізавалася на тэрыторыя Аўстраліі і Паўночнай Амерыкі. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[5]. Расце на сухіх лугах, палянах і ўзлесках, аблогах, пустках, газонах, каля дарог[5]. Утварае густыя дзярнінкі.

Ахоўваецца на тэрыторыі Эстоніі і ў Расіі (Удмурція і Яраслаўская вобласць)[5]. Вырошчваецца ў якасці кармавой і дэкаратыўнай расліны.

  • Cynosurus cristatus f. pratensis (Opiz) Soó
  • Cynosurus cristatus f. tenuis (Opiz) Soó
  • Cynosurus cristatus f. tenuissimus (Schur) Morariu
  • Cynosurus cristatus var. tenuissimus Schur
  • Cynosurus neglectus Opiz
  • Cynosurus neglectus f. tenuis Opiz
  • Cynosurus spiralis Lojac.
  • Phleum cristatum (L.) Scop.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 43. — 160 с. — 2 350 экз.
  3. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  4. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  5. а б в Гребенник обыкновенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Грэбнік, грабеннік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 141. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2004. — Т. 3. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 225. — ISBN 5-87317-163-7.
  • Гребенник // Сельскохозяйственный энциклопедический словарь / Редкол.: В. К. Месяц (гл. ред.) и др.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 157. — 656 с. — 100 000 экз. (руск.)
  • Cynosurus L. — Гребенник // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 388, 409. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.
  • Гребенник обыкновенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)