Грэгар Гізі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Грэгар Флорыян Гізі
ням.: Gregor Florian Gysi
Дата нараджэння 16 студзеня 1948(1948-01-16)[1][2][…] (76 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства  Германія
Адукацыя
Навуковая ступень доктар права[d]
Партыя Сацыялістычная адзіная партыя Германіі (1967—1989)
Партыя дэмакратычнага сацыялізму (1989—2007)
Левая (з 2007)
Член у
Асноўныя ідэі дэмакратычны сацыялізм
Род дзейнасці юрыст
Бацька Клаус Гізі[d]
Жонка Андрэа Гізі[d]
Узнагароды
gregorgysi.de (ням.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Грэгар Флорыян Гізі (ням.: Gregor Florian Gysi, 16 студзеня 1948, Усходні Берлін) — апошні лідар Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі.

Нарадзіўся 16 студзеня 1948 года ў савецкай зоне акупацыі Германіі. Скончыў школу ў 1966 годзе, паступіў на юрыдычны факультэт Берлінскага ўніверсітэта, які скончыў у 1970 годзе. Працаваў юрыстам з 1971 года.

Член САПГ з 1967 года. У 1989 годзе быў абраны на пасаду старшыні Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі, а ў 1990 годзе быў абраны на пасаду старшыні рэфармаванай САПГ — Партыі дэмакратычнага сацыялізму. З 2007 года стаў лідарам партыі «Левыя». У складзе Партыі дэмакратычнага сацыялізму і «Левых» з’яўляўся дэпутатам Бундэстага з 1990 па 2002 год і з 2005 года.

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages Праверана 13 красавіка 2018.
  3. https://www.bundestag.de/abgeordnete/biografien/G/gysi_gregor-519984 Праверана 7 красавіка 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]