Перайсці да зместу

Грэкі Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Грэкі Беларусі — дыяспара грэкаў у Рэспубліцы Беларусь. Перапіс 2009 года засведчыў, што ў краіне пражывала 617 грэкаў. Большасць выбрала месцам жыхарства Мінск, ёсць невялікія групы грэкаў у абласных гарадах, а таксама Барысаве, Вілейцы, Кобрыне, Маладзечне.

У 1997 годзе ў Мінску было створана гарадское "Грэчаскае нацыянальна-культурнае таварыства «Алкеста», пазней пераўтворанае ў аб'яднанне "Грэчаскае культурнае таварыства «Алкестыда»". У 1998 годзе створана Беларускае грамадскае аб'яднанне грэкаў «Пелапанес» з цэнтрам у Маладзечне. У 2010 годзе зарэгістравана Беларускае маладзёжнае грамадскае аб'яднанне «Арганаўт». ГА «Пелапанес» ёсць членам Міжнароднага Саюза Грэчаскіх грамадскіх аб'яднанняў «Понтас».

У 2009 годзе Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне грэкаў «Пелапанес» зарэгістравала газету «Айкумена».

  • Ціхаміраў, А. У. Грэчаская дыяспара Рэспублікі Беларусь у міжкультурным кантэксце // Христианские ценности и межкультурное взаимодействие : сб. науч. ст. Междунар. науч.-практ. конф., Брест, 17–18 июня 2022 г. / редкол.: Т. В. Лисовская [и др.]. – Брест : БрГТУ, 2022. – С. 184–189.