Грэкі ва Украіне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Члены грэчаскай абшчыны Украіны на штогадовым фестывалі.

Грэкі ва Украінегрэчаская этнічная меншасць, якая пражывае на тэрыторыі Украіны. Паводле перапісу 2001 года ва Украіне пражывае 91500 этнічных грэкаў, з іх 77500 — у Празоўе, Данецкая вобласць. Значныя асяродкі грэкаў скацэнтраваны вакол гарадоў Адэса, Харкаў, Жытомір, Ніжын і Львоў.

Рассяленне грэкаў ва Украіне, 2001 год
Рэгіён Колькасць (тыс. асоб) Частка
Данцкая вобласць 77 516 1,61%
АР Крым 2 795 0,13%
Запарожская вобласць 2 179 0,11%
Адэская вобласць 2 083 0,08%
Іншыя рэгіёны 6 975
Усяго 91 548 0,2%
Гарады 61 873 67,6%
Вёскі 29 675 32,4%
Усяго 91 548 100,0%

Гісторыя рассялення[правіць | правіць зыходнік]

Крымскія грэкі, «Картины России и быт разноплеменных
ея народов: из путешествий» П.П. Свіньіна, 1840 год.

Грэчаская прысутнасць у чарнаморскім рэгіёне існавала задоўга да Кіеўскай Русі. Грэкі заснавалі калоніі на ўкраінскіх берагах Чорнага мора яшчэ ў 6 стагоддзі да н.э. Грэчаскія калоніі гандлявалі з рознымі старажытнымі народамі вакол Чорнага мора: скіфамі, меётамі, кімерыйцамі, готамі, прота-славянамі.

Пасля полаўцаў і мангола-татарскага нашэсця са стэпу на поўнач ад Чарнамор'я грэкі засталіся толькі ў гарадах за межамі Крымскіх гор і на іх паўднёвых схілах. Яны жылі з крымскімі татарамі да заваёвы Крыму Расійскай імперыяй і перасялення грэкаў з Крыма на паўночнае ўзбярэжжа Азоўскага мора царыцай Кацярынай II.

Новая тэрыторыя, прызначаная для грэкаў, знаходзілася паміж Марыупалем і Данецкам і ў асноўным прадстаўлена паўднёвай часткай Данецкай вобласці, або так званым Прыазоўем. Разам з грэкамі туды былі заселены ўкраінцы і немцы, а таксама расіяне. Украінцы сяліліся пераважна ў вёсках і часткова ў гарадах вобласці, у адрозненне ад грэкаў, якія аднаўлялі свае гарады і нават давалі ім арыгінальныя крымскія назвы. З гэтага часу большасць грэчаскіх паселішчаў на поўдні Данецкай вобласці насілі назвы населеных пунктаў Крыма.

У часы СССР адбылася грэчаская аперацыя НКУС і дэпартацыя пантыйскіх грэкаў у Сібір і казахстанскі стэп. Зрэшты ў 1956 годзе большасць з тых, хто выжыў, вярнуліся назад у свае дамы. У 1980-я і 1990-я гады Грэчаская рэспубліка вітала вяртанне этнічных грэкаў на радзіму і іх значная частка эмігравала.