Грэцкае (возера, Мёрскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Грэцкае
Грэцкае возера (Мёрскі раён).jpg
Каардынаты: 55°38′07,12″ пн. ш. 27°44′51,6″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 134 м
Даўжыня 4,63 км
Шырыня 0,24 км
Плошча 0,77 км²
Аб'ём 0,00167 км³
Даўжыня берагавой лініі 10,38 км
Найбольшая глыбіня 6,5 м
Сярэдняя глыбіня 2,2 м
Тып мінералізацыі прэснае
Салёнасць да 0,19 ‰
Празрыстасць 0,6 м
Плошча вадазбору 4,5 км²
Грэцкае (Беларусь)
Грэцкае
Грэцкае
Грэцкае (Віцебская вобласць)
Грэцкае
Грэцкае
Commons-logo.svg Грэцкае на Вікісховішчы

Грэ́́цкае — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца за 7 км на паўночны ўсход ад горада Мёры ў басейне ракі Мёрыца. Належыць да Абстэрнаўскай групы азёр.

Плошча паверхні возера Грэцкага складае 0,77 км². Найбольшая глыбіня возера 6,5 м, сярэдняя — 2,2 м. Даўжыня возера — 4,63 км, найбольшая шырыня — 0,24 км. Даўжыня берагавой лініі 10,38 км. Аб’ём вады ў возеры складае 1,67 млн м³. Плошча вадазбору 4,5 км².
Катлавіна лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй 2—6 м, сугліністыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, пясчаныя. На паўднёвым захадзе і паўночным усходзе берагі сплавінныя. Дно выслана гліністым ілам. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Грэцкае злучана пратокай з возерам Чэрас. Пратокай без назвы злучаецца з ракой Волта[1]Зарастае каля 20 % плошчы возера. Расліннасць пашыраецца да глыбіні 1 м. Палоса прыбярэжнай расліннасці мае шырыню 10—50 метраў.

У возеры водзяцца лешч, шчупак, плотка, лінь, акунь, гусцяра, карась і іншыя віды рыб.

Каля возера вёска Грэцкія і хутар Ліпаўка.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Міронаў В. Р. Грэцкае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 18. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 
  • Ліст карты N-35-20. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1982 г.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]